Дзень смеху адзначылі як і належыць: весела і з пазітывам

Грамадства

00001

Той, хто завітаў у мінулую пятніцу ў раённым дом культуры, не пашкадаваў. Канцэрт, прымеркаваны да дня смеху, сапраўды прайшоў на высокім узроўні.

Арганізатары мерапрыемства не жартавалі пра белыя спіны і развязаныя шнуркі, а дарылі гледачам цікавы і якасны гумар. Культработнікі сумесна з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці РДК наладзілі сапраўднае свята смеху і радасці. Песні, танцы, мініяцюры – усё зараджала прысутных у зале весялосцю і пазітывам.

Галоўныя ролі ў гумарыстычных тэатралізаваных пастаноўках выконвалі Ліна Пятніцкая, Ала Злыдзенка, Яўген Корхаў, Андрэй Дзядкоў, Анжэла Бондар, Юлія Гапоненка. Святочны настрой дарылі гледачам таксама вакальная група “Галасы дубравы”, Артур Джулакян, Святлана Корхава, Любоў Дубатдзел і інш.

000020000300013000040000500006000070000800009000100001200011



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *