Лідары на вясенне-палявых работах на 20 красавіка

Сельское хозяйство

Traktpr

На падрыхтоўцы глебы:

Аляксандр Пятровіч ШАПАВАЛ – механізатар ААТ “Малажынскі”, які на трактары МТЗ-3022 з HORSCH падрыхтаваў глебу на плошчы 978 гектараў;

Аляксандр Валяр’янавіч ГАНЧАР – механізатар ААТ “Імя Жукава”, які на трактары МТЗ-3522 з АПД-7,5 падрыхтаваў глебу на плошчы 873 гектары.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў:

Віталь Пятровіч САФІЕНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з МТТ-4У ўнёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1983 гектары;

Мікалай Мікалаевіч ДЗЯЛЕЦ – механізатар ордэна Леніна ААТ “Брагінскі”, які на трактары МТЗ-1221 з РУ-7000 унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1580 гектараў.

На пагрузцы арганічных угнаенняў:

Іван Аляксеевіч ЛІХАШАПКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на “Амкадор-332” пагрузіў 18 976 тон;

Сяргей Іванавіч ЖУРАЎ – механізатар ордэна Леніна ААТ “Брагінскі”, які на “Амкадор-342” пагрузіў 14 350 тон.

На ўнясенні арганічных угнаенняў:

Сяргей Сяргеевіч ПАРХАМЕЦ – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-1221 з МТУ-15 унёс 8176 тон арганікі;

Мікалай Мікалаевіч ШЭІН – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з ПРТ-7 унёс 6909 тон арганікі.

На сяўбе зерневых:

Аляксандр Віктаравіч ЗАРАНІК – механізатар ордэна Леніна ААТ “Брагінскі”, які на трактары МТЗ-3022 у счэпе з сеялкай АПП-6 пасеяў 1095 гектараў;

Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары FEND-936 у счэпе з сеялкай HORSCH пасеяў 812 гектараў.

На падкормцы зерневых:

Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з “ТРАСКЕР” падкарміў 2720 гектараў;

Вячаслаў Аляксандравіч ШАПАВАЛАЎ – механізатар ААТ “Мала-жынскі”, які на АСМ “РОССА” падкарміў 2455 гектараў.

На сяўбе кукурузы:

Мікалай Мікалаевіч ДЗЯЛЕЦ – механізатар ордэна Леніна ААТ “Брагінскі”, які на трактары МТЗ-1221 з ТСМ-8000 пасеяў 130 гектараў;

Сяргей Уладзіміравіч ДУДКІН – механізатар ААТ «Імя Жукава», які на трактары МТЗ-1221 у счэпе з ТСМ-8000 пасеяў 30 гектараў.

Жадаем далейшых працоўных поспехаў!

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *