23 красавіка брагінчане выйдуць на рэспубліканскі суботнік

Официально Популярное

SUB

Згодна з пастановай Савета Міністраў №214, рэкамендуецца рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб’ёмах, што вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50% паступіўшых грашовых сродкаў Міністэрству фінансаў у парадку, устаноўленым гэтым міністэрствам. А 50% застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, пералічаныя Міністэрству фінансаў, будуць накіраваны Гомельскаму аблвыканкаму для праектавання і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 23 красавіка з’яўляецца рабочым днём, будзе праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *