Да выхаванцаў Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку прыязджалі байкеры

Грамадства Популярное

0001_1

Менавіта так называлі дзеці прадстаўнікоў мотаруху з Брагіна, Лоева і Хойнік. Па словах жа саміх аматараў паганяць з вецярком, ідэя наведаць дзяцей з прытулку ўзнікла ў іх выпадкова: проста вырашылі падарыць хлопчыкам і дзяўчынкам, якія пазбаўлены бацькоўскай апекі і сямейнага цяпла, адзін радасны дзень. І, трэба адзначыць, што гэта ім удалося на ўсе сто працэнтаў.

0001_20001_30001_40001_50001_6

Дзіцячаму шчасцю не было межаў, калі выхаванцам дазволілі пасядзець на жалезных канях. Можна было таксама прымераць шлемы ды ўяўвіць сябе ў ролі сапраўдных гоншчыкаў. Выклікала ва ўсіх буру захаплення і магчымасць пакатацца на крутых матацыклах – ад жадаючых проста не было адбою. Прычым эмоцыі захліснулі не толькі дзяцей, але і іх выхавальнікаў: радасныя вочы малечы самая галоўная ўзнагарода для дарослых.

0001_70001_80001_90001_100001_11

Напрыканцы сустрэчы госці раздалі хлопчыкам і дзяўчынкам салодкія падарункі і канцылярскія прыналежнасці, а таксама паабяцалі, што завітаюць да сваіх маленькіх сяброў яшчэ не раз.

0001_120001_130001_140001_150001_160001_17



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *