Па добрай традыцыі трэцюю суботу мая брагінчане правядуць на стадыёне

Общество

cport 22

 Свята фізкультурніка аб’ядноўвае не толькі трэнераў, выкладчыкаў, спартсменаў, але і звычайных прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, людзей актыўных і неабыякавых – усіх, хто нястомна ўласнай напорыстасцю і мэтанакіраванасцю, нялёгкай працай выбудоўвае жыццесцвярджальную піраміду здаровай, моцнай краіны. Таму і збіраюцца ў гэты дзень штогод разам жадаючыя прадэманстраваць сваю ўдаласць, хуткасць, вытрымку, спрыт. І, вядома ж, волю да перамогі. Спаборніцтвы праходзяць пры падтрымцы балельшчыкаў, у атмасферы энергіі, станоўчых эмоцый і бадзёрасці духу. Не стане выключэннем і сёлетняя дата: заўтра на стадыёне Брагіна ў 9.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё спартыўна-масавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту. А ў 10.00 разгорнуцца спаборніцтвы з удзелам каманд прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

У праграме – мнагабор’е “Здароўе” (бег на 100 м, кіданне гранаты, сілавая гімнастыка), валейбол, падняцце гіры, дартс, стральба з пнеўматычнага пісталета. Адбудуцца таксама фінальныя гульні па футболе на кубак імя Пятра Жукава. За першае месца пазмагаюцца жыхары Дубліна і Малеек, за трэцяе – каманды Вуглоў і былых вучняў гімназіі г.п. Брагіна. Пераможцаў чакаюць кубкі і дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Прыходзьце, удзельнічайце, балейце, перамагайце!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА   

 



Пакінуць адказ