Пры Брагінскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў створаны маладзёжны савет

Общество

000002

Сёння ў радах ФПБ шмат моладзі ва ўзросце да 31 года. І многія з іх – юнакі і дзяўчаты, якія імкнуцца не толькі быць у цэнтры інтарэсаў сваіх калектываў, але і стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі прафсаюзнага руху ў цэлым.

Па словах старшыні Брагінскай раённай арганізацыі прафсаюзаў Ганны Бабрынёвай, новая структура дазволіць праводзіць больш шырокую работу па рэа-лізацыі маладзёжнай палітыкі ў сферы абароны правоў працуючай моладзі. Гэты накірунак дзейнасці, як і любы іншы патрабуе мэтанакіраванага і сістэмнага падыходу, а таксама непасрэднага ўдзелу і актыўнай пазіцыі саміх маладзёжных лідараў. Менавіта таму ў раёне і было прынята рашэнне аб стварэнні савета, старшынёй якога абрана Кацярына Кабылянская, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Дзейнасць структуры, па мер-каванні Ганны Мікалаеўны, дапаможа аб’яднаць моладзь. А асноўная яе мэта – абарона індывідуальных і калектыўных правоў і інтарэсаў маладых членаў прафсаюза ў пытаннях занятасці, умоў і аплаты працы, захавання сацыяльных гарантый і інш.

У маладзёжны савет увайшлі актыўныя і ініцыятыўныя брагінчане, якія ўсведамляюць ролю прафсаюзнай арганізацыі, бо яна для моладзі сёння з’яўляецца памочнікам у вырашэнні працоўных спрэчак, садзейнічае прафесійнаму росту, культурнаму і спартыўнаму развіццю.



Пакінуць адказ