26 чэрвеня – Дзень моладзі

Праздники и будни

000022

Юнацтву адкрыты ўсе шляхі. Менавіта маладосць дае магчымасць праходзіць скрозь непрыступныя перашкоды, пераадольваць самыя непрадказальныя складанасці. І Дзень моладзі – свята тых людзей, на якіх ускладаюцца вялікія надзеі, з кім звязана будучае нашай краіны і будучае кожнага з нас. Я б прапанавала ўвесці моду на «карыснасць»: няхай кожны з юнакоў і дзяўчат зробіць нешта карыснае для сябе, свайго горада, краіны. Пачынаць можна з дробязяў, моладзь павінна рабіць добрыя справы, каб быць гонарам і будучыняй беларускага народа.

А ў ліку тых, хто з’яўляецца прыкладам для іншых, можна адзначыць маладых механізатараў Барыса Герасіменку з ААТ «Імя Жукава», Аляксандра Шапавала з ААТ «Малажынскі», Пятра Ефіменку (ААТ «Чамярыскі»). Лідарамі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з’яўляюцца Анастасія Сізова, інспектар аддзела кадраў ААТ «Чамярыскі», Юлія Лутчанка, трэнер установы «ДЮСШ», Святаслаў Шубянок, ветурач раённай ветстанцыі, Караліна Ляшчэўская, настаўніца ДУА «Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Руслана Пікуль, выпускніца гімназіі.

Будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад прадпрымальнасці, актыўнасці, ініцыятывы, палітычнай адказнасці яе маладых грамадзян. У нас створаны ўсе ўмовы для атрымання адукацыі і рэалізацыі здольнасцяў у працоўнай і грамадскай дзейнасці. Напярэдадні свята хочацца пажадаць усім маладым людзям: няхай здзейсняцца вашы мары, а добрасумленная праца на карысць Айчыны прынясе працвітанне і дабрабыт.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *