Брагінчане адзначылі дзень моладзі

Спорт

000001_1

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца свята юнацтва краіны. Сам тэрмін «моладзь» мае дастаткова шырокія ўзроставыя межы, і вельмі многія лічаць дзень сваім, а больш сталыя катэгорыі грамадзян ставяцца да яго з ноткай настальгіі. Ёсць такія, хто мяркуе, што вартыя віншаванняў, бо маладыя душой! Моладзь – гэта наша будучыня, наша надзея, таму асабліва важна навучыць яе думаць, працаваць, ствараць.

Што тычыцца юнакоў і дзяўчат Брагіншчыны, то яны розныя: кожны – са сваімі задаткамі, здольнасцямі. З цёплымі словамі прывітання да іх звярнуліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Чэкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігар Самбук, загадчык сектара гэтага ж аддзела Раман Цеслянок, першы сакратар райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Наталля Фурс. Яны ўручылі граматы і падарункі лепшым маладым работнікам Брагіншчыны. У іх ліку – Юлія Жук, справавод кадравай службы раённага спажывецкага таварыства, Дзмітрый Шкурко, інспектар нагляду і прафілактыкі Брагінскага РАНС, механізатары Барыс Герасіменка, Аляксандр Шапавал, Пётр Ефіменка, настаўніца Караліна Ляшчэўская, інжынер Аляксандр Сачава, электрагазазваршчык Віктар Ігнаценка, вадзіцель Аляксандр Ласіца, інжынер-гідратэхнік Данііл Сіманенка, фельчар Алена Баваненка і зубны фельдшар Крысціна Гуз, многія іншыя.

000001_2000001_3000001_4

У гэты дзень гучалі цёплыя віншавальныя словы, песні і музыка, адбылася дыскатэка. А яшчэ ў сваё свята маладыя людзі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па футболе, валейболе, дартсе, армрэслінгу.

000001_6000001_7000001_8000001_5

Мы ж жадаем юнакам і дзяўчатам заставацца неа-быякавымі да выбранай справы, бо адносіны да работы ўплываюць на настрой; аптымізму, паколькі ён неабходны дадатак як да працы, так і да жыцця; актыўнасці, бадзёрасці, творчасці, без якіх немагчыма дасягнуць поспеху. Мэтанакіраванасці пры ажыццяўленні сваіх ідэй і, вядома ж, радасці ў любой справе, каб афарбаваць шэрыя будні ў яркія колеры вясёлкі.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *