Чытачы «Маяка Палесся» ўзнялі пытанне

Грамадства

Lauka

Людзі, якія доўгія гады жылі і працавалі ў Брагіне, хочуць бачыць гарпасёлак чыстым, утульным і прыгожым. Зразумела іх занепакоенасць лёсам гэтага цудоўнага куточка беларускай зямлі, з якім звязаны самыя лепшыя ўспаміны. Тут усё павінна быць не горш, чым у іншых райцэнтрах, і нават лепш. А калі высвятляецца, што для зручнасці і адпачынку грамадзян не створаны належныя ўмовы, ідуць у рэдакцыю, запісваюцца на прыём да старшыні райвыканкама, просяць прыняць меры.

Пенсіянеры даўно абмяркоўвалі такое пытанне, як адсутнасць звычайных лавачак на вуліцах Брагіна. Многія з іх як мінімум раз у месяц накіроўваюцца ў цэнтр, каб атрымаць грошы, аплаціць камунальныя паслугі. Ды ці мала якія патрэбы могуць узнікнуць. Шлях недзе з другога канца пасёлка няблізкі, а калі яшчэ ў чалавека баляць ногі? Хочацца хоць на хвілінку прысесці, перавесці дух. Толькі дзе? Вочы міжволі шукаюць лавачку і не знаходзяць яе.

Няма дзе адпачыць і ў іншых накірунках: калі ісці да суда, камбіната бытавога абслугоўвання, бальніцы і ТЦСАН (яны знаходзяцца ў адным будынку). Пералік можна працягваць, але і так зразумела, што праблема ўзнікла даўно.

Прыемна, што пытанне пачало вырашацца: адна лавачка з’явілася, але ж гэтага мала.

Калі ў вас, паважаныя сябры, ёсць яшчэ задумы, як зрабіць пражыванне ў гарпасёлку больш камфортным і зручным, пішыце, тэлефануйце, заходзьце. Мы заўсёды рады сваім падпісчыкам.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *