Ведай нашых: Аляксандр Міхаленка стаў лаўрэатам абласнога конкурсу сачыненняў

Грамадства

gramota
Прайшло абласное мерапрыемства ў Гомелі, прысвечанае 55-годдзю Беларускага фонду міру, на якім пашчасціла пабываць і вучню нашай школы Аляксандру Міхаленку.  Ён стаў лаўрэатам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сачыненняў, што праводзіўся гэтым грамадскім аб’яднаннем пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і быў прымеркаваны да юбілейнай даты.

Перад тым як прыступіць да напісання сачынення на прапанаваную тэму –   “Шчасце жыць у мірнай краіне”, мы з Сашам доўга размаўлялі, разважалі, узгадвалі гісторыю нашай Радзімы. А ўспомніць нам было што…Спачатку набегі мангола-татараў, затым падзелы Рэчы Паспалітай, калі Беларусь як краіна зусім не існавала, Першая сусветная вайна, Вялікая Айчынная. І  ва ўсіх пералічаных падзеях наша Радзіма выступала арэнай баёў за жыццё, свабоду і мірнае жыццё. “У час гэтых напасцяў тэрыторыю Беларусі выпальвалі, разбурвалі, людзей знішчалі тысячамі, бралі іх у палон, здзекваліся і катавалі, дзяцей разлучалі з бацькамі. Што можа быць жудасней?! Але мы выжылі, вытрымалі ўсё!”– напіша потым вучань.

Арганізатары конкурсу выбралі такую тэму для сачыненняў невыпадкова: каштоўнасць міру ў свеце, дзе яшчэ назіраюцца ўзброеныя канфлікты, узрастае. Шчаслівае жыццё магчыма толькі калі ў атмасферы спакою, узаемаразумення і сяброўства паміж народамі. Менавіта такой пазіцыі прытрымліваецца і наш Прэзідэнт, які ўсімі намаганнямі стараецца захаваць мірнае існаванне Беларусі. “Хацелася б спадзявацца, што такая сітуацыя ў краіне будзе заўжды, што мы кожны дзень і кожную хвіліну будзем адчуваць стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні…”

Аксана ПЕЎНЯВЕЦ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры  Мікуліцкай сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *