Акрэдытацыю наглядальніка за выбарамі ўжо атрымалі 32 прадстаўнікі структур СНД

Общество

0123_6

Цэнтрвыбаркам Беларусі ўжо акрэдытаваў 32 міжнародныя наглядальнікі за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання ад структур СНД. Аб гэтым паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына перад семінарам-вучобай членаў акруговых выбаркамаў Мінскай вобласці па пытаннях выбарчай кампаніі ў парламент.

“Ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў ужо акрэдытаваны 32 наглядальнікі”, – расказала Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што міжнародныя наглядальнікі ад СНД будуць працаваць у складзе адной місіі. Пры гэтым яны прадстаўляюць тры розныя арганізацыі: Выканаўчы камітэт СНД, Парламенцкую асамблею СНД і Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі.

БелТА



Пакінуць адказ