Брагіншчына адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Общество Праздники и будни

Nezalizhnast_1

Трэцяга ліпеня брагінчане і госці райцэнтра сабраліся на плошчы, каб адзначыць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае дзяржаўнае свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе шчаслівую будучыню.

Дзень Рэспублікі ўвасабляе у першую чаргу гераізм, стойкасць, бяспрыкладную мужнасць і веліч духу беларускага народа, які выстаяў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Подзвіг старэйшага пакалення сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, якія абралі ў якасці галоўнага прыярытэту развіцця незалежнасці краіны мірную працу.

“Мы верым у будучыню Беларусі і бачым яе моцнай, незалежнай, эканамічна развітай і сацыяльна абароненай. Мы ведаем, што кіраўніцтва краіны робіць усё магчымае для таго, каб неба над нашай Радзімай заўжды было чыстым. Каб ніколі не паўтарыліся трагічныя і горкія дні Вялікай Айчыннай вайны”, – гэты лейтматыў задалі святу вядучыя Анжэла Бондар і Раман Цеслянок. Парадавалі сваім выступленнем дашкольнікі, народныя калектывы “Бліскавіца” і “Камарынская весялуха”. Традыцыйны сімвал дабрабыту, шчырасці і павагі – хлеб-соль – уручаецца кіраўніку раённай вертыкалі Аляксандру Кохану.

Nezalizhnast_2Nezalizhnast_3Nezalizhnast_4Nezalizhnast_5Nezalizhnast_6Nezalizhnast_7Nezalizhnast_8Nezalizhnast_9Nezalizhnast_12Nezalizhnast_10Nezalizhnast_11Nezalizhnast_13Nezalizhnast_14Nezalizhnast_15Nezalizhnast_16

 

Працоўныя калектывы накіроўваюцца да помніка воінам-вызваліцелям.

Nezalizhnast_17Nezalizhnast_18Nezalizhnast_19Nezalizhnast_20Nezalizhnast_21Nezalizhnast_22Nezalizhnast_23Nezalizhnast_24Nezalizhnast_25Nezalizhnast_26Nezalizhnast_27Nezalizhnast_28Nezalizhnast_29Nezalizhnast_30Nezalizhnast_31Nezalizhnast_32

“Гэта вельмi сiмвалiчна, што такія лёсавызначальныя падзеі ў гiсторыi нашай Бацькаўшчыны супадаюць, – адзначыў, звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан. – І гераiчная абарона роднай зямлi, i мiрнае будаўнiцтва незалежнай дзяржавы. Калі б не было 3 ліпеня 1944 года, не было б і незалежнай Беларусі. Менавіта дзякуючы савецкім воінам, партызанам i падпольшчыкам, якiя самаахвярна ваявалi супраць агрэсараў, Беларусь здабыла незалежнасць, якой мы можам па праву ганарыцца.

Незабыўныя старонкi гiсторыi нагадваюць велiч падзей мiнулага. Беларусь паўстала ў лiхую гадзiну на ўсенародную барацьбу. Яна не пакарылася ворагу. Партызанскія атрады наводзілі жах на фашыстаў.

За час, што прайшоў з тае пары, нарадзіліся новыя пакаленні. Перамога над германскім фашызмам адыходзіць у глыб гісторыі. Але значнасць яе застанецца на вякi. Шмат перажыў беларускi народ у тыя гады.

Але зараз мы з упэўненасцю можам канстатавць: Беларусь – незалежная і самастойная дзяржава. Дзякуючы спрадвечнай мудрасці народа і яго разважлівасці, нацыя не толькі адышла ад краю бездані, але і ўзнялася з кален, пачала распраўляць плечы.

Народ Беларусі выбраў свой шлях выхаду з крызісу 90-х. І сёння эканамічная стабільнасць і ўстойлівае развіццё нашай краіны патрабуе ад усіх нас настойлівасці, энергіі і самаадданай працы. Я ўпэўнены: нашы сумесныя намаганні дзеля росквіту Бацькаўшчыны будуць узнагароджаны дастойнымі вынікамі, дабрабытам кожнага і добрай памяццю нашчадкаў – нашых дзяцей і ўнукаў”, – канстатаваў старшыня райвыканкама, павіншаваўшы прысутных са святам.

Nezalizhnast_33Nezalizhnast_34

Перамога далася надзвычай высокай цаной для беларускага народа. Амаль трэць насельнiцтва нашай рэспублiкi загiнула ў гады Другой сусветнай вайны. Такiх страт не зведала нiводная дзяржава. Больш двухсот разбураных і спаленых гарадоў, звыш дзевяцi тысяч вёсак, 260 лагераў смерці. Мiльёны і мільёны жыццяў. I старых, i дзяцей забірала вайна, – аб гэтым яшчэ раз нагадалі вядучыя свята. Беларусь страціла больш як палову нацыянальнага багацця. Былі разбураны прамысловыя прадпрыемствы i сельская гаспадарка.

Лета 1944 года прынесла мір на беларускую зямлю. Гiтлераўская армада была разбiта. Гераізм і мужнасць салдат Чырвонай Арміі, якія вызвалялі родны край, высока адзначаны Радзiмай. Амаль 500 генералаў, афіцэраў і салдат былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны 402 тысячы чалавек! Сыны беларускай зямлі разам з Савецкай Арміяй панеслі сцяг Перамогі ў краіны Еўропы, вызваляючы іх ад фашысцкага прыгнёту.

“Асаблівы клопат дзяржавы зараз – моладзь. У нас цудоўныя юнакі і дзяўчаты. Падт-рымліваць іх, ствараць умовы для самарэалізацыі, фар-міраваць пачуццё гаспадароў сваёй зямлі, выхоўваць патрыятызм – задача грамадскага аб’яднання “БРСМ”. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы схіляем галовы ў знак светлай памяці герояў. Аддаём даніну павагі ветэранам, усім, хто каваў Вялікую Перамогу. Мы будзем берагчы мір і свабоду, так неабходныя для кожнага з нас, у імя моцнай i квiтнеючай Беларусi”, – адзначыла ў сваім выступленні першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Фурс.

Звярнуўся да прысутных з пажаданнямі міру і ветэран вайны Фёдар Быстрык.

Nezalizhnast_35Nezalizhnast_36Nezalizhnast_37Nezalizhnast_38

А потым праграма працягвалася на стадыёне. Выстава падвор’яў, канцэрты, забавы для дзяцей, шырокі асартымент гандлёвых радоў дазволілі панаваць атмасферы свята да глыбокага вечара, калі неба над Брагінам расквецілася феерверкам.

Nezalizhnast_41Nezalizhnast_39Nezalizhnast_40nezalezhnact_03Nezalizhnast_42Nezalizhnast_43nezalezhnact_01nezalezhnact_02Nezalizhnast_44

Галіна ШАЎЧЭНКА



Пакінуць адказ