Дэпутат парламента Святлана Чэкан сустрэлася з калектывам Камарынскага дзіцячага садка

Официально

22-23 чэрвеня ў Мінск на V Усебеларускі народны сход з’ехаліся прадстаўнікі з усёй краіны. У складзе дэлегацый  была і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Чэкан. Падчас сустрэчы з калектывам Камарынскага дзіцячага садка яна расказала аб сваіх уражаннях і тых задачах, якія стаяць перад кожным з нас.

0000001

Як адзначыла Святлана Уладзіславаўна, гэта сапраўды народны сход, на якім, як нідзе, можна ўбачыць адзінства нацыі. Добразычлівасць, адкрытасць і даступнасць, магчымасць кожнаму выказаць свае думкі і прапановы – вось галоўнае адрозненне форуму. Вядома, у кожнага з дэлегатаў свае жыццёвыя арыенціры, свой вопыт і стыль работы, але ўсе адзіныя ў імкненні бачыць родную Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай, працаваць на яе карысць і дабівацца новых працоўных перамог. Галоўная мэта на бліжэйшыя пяць гадоў – павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Дзякуючы высокаэфектыўнай працы ўсіх членаў грамадства, прыцягненню інвестыцый і развіццю экспарту наша эканоміка павінна ўмацоўваць свае пазіцыі ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі. Ад кожнага грамадзяніна Беларусі залежыць будучыня краіны, бо народ – гэта падмурак усіх здзяйсненняў і пачынанняў. Трэба сумленна выконваць свае абавязкі, змагацца за дысцыпліну і культуру вытворчасці.

0000002

Святлана Чэкан перадала садку падарункі. У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк і старшыня Камарынскага сельвыканкама Віктар Свіслоўскі.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *