Каля Асарэвіч прайшоў раённы маладзёжны турзлёт “Адзінства-2016”

Спорт

000001_1

У мінулыя выхадныя на беразе Дняпра сабраліся людзі самых розных прафесій і пасад: работнікі гандлю, лесу, аховы здароўя, культуры… Сярод іх – вадзіцелі, спецыялісты, кіраўнікі… Усіх аб’яднала рамантыка, любоў да прыроды і жаданне праверыць на трываласць свае фізічныя і маральныя якасці.

Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук. Ён павіншаваў удзельнікаў са спартыўным святам, пажадаў усім камандам выдатнага настрою, добрага надвор’я і высокіх вынікаў. Пасля пачалася ажыўленая падрыхтоўка да спаборніцтваў, у кожным біваку адчуваўся баявы дух і гатоўнасць перамагаць.

Адным з сур’ёзных выпрабаванняў, падрыхтаваных для турыстаў супрацоўнікамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, стала паласа перашкод, дзе патрэбна было праявіць і спрыт, і хуткасць, і ўменне працаваць у камандзе. Экстрэмальны конкурс, у якім лепшую падрыхтоўку паказалі прадстаўнікі Камарынскага лясгасу, напэўна, быў самым відовішчным і поўным спартыўнага азарту.

000001_5000001_6000001_7000001_8000001_9000001_10000001_11000001_12000001_13000001_14000001_15000001_16000001_17000001_18000001_19000001_20000001_21000001_22000001_23000001_24000001_25000001_26000001_27000001_28000001_29000001_30000001_31000001_32000001_33000001_34

Ад умення групы правільна абсталяваць бівак у паходзе залежыць вельмі многае. У гэтай справе важны не толькі творчы падыход, каб месца адпачынку было эстэтычна прывабным, але і бяспечным, дзе можна і камфортна адпачыць, і прыгатаваць гарачую ежу. З усімі гэтымі задачамі найлепш справіліся прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

000001_3000001_4000001_2000001_35000001_36000001_37000001_39000001_42

Адказна падышлі ўдзельнікі злёту і да насценгазет. Усе работы, прадстаўленыя на суд журы, былі творчымі і крэатыўнымі, адлюстроўвалі мэты і задачы турыстычнага калектыву. Але бязмежны палёт фантазій і арыгінальнасць дапамаглі перамагчы тут камандзе райспажыўтаварыства.

000001_38

Сапраўдная праверка на артыстызм чакала ўдзельнікаў падчас конкурсу мастацкай самадзейнасці “Знаёмцеся, гэта мы!” Турыстычны дух і паходная рамантыка прысутнічалі падчас многіх выступленняў, але найбольш сваім талентам зачаравала журы каманда раённай бальніцы. Медработнікі сталі лепшымі і ў спаборніцтвах па валейболе, рыбнай лоўлі, дартсе, перацягванні каната і інш.

000001_41000001_40

Дарэчы, турысты раённай бальніцы ўжо другі год запар утрымліваюць лідарства на злёце, займаючы першае месца. У тройку прызёраў таксама ўвайшла каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, якая заняла другое месца, і прадстаўнікі ветстанцыі, якія апынуліся на трэцім. Усім уручаны кубкі, дыпломы і падарункі, падрыхтаваныя аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”.

Падчас турзлёту маладыя людзі паказалі сябе як дружныя, моцныя, спрытныя, артыстычныя і заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што ўсе, хто прымаў у ім удзел, атрымалі незабыўныя ўражанні, масу пазітыўных эмоцый і чакаюць ад іх такога ж запалу і ў наступным годзе.

000001_43



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *