На адно месца ў беларускі парламент прэтэндуюць 4,5 чалавека

Общество

Гэту лічбу агучыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эксклюзіўным інтэрв’ю тэлеканалу Беларусь 1.

000020

Лідзія Ярмошына адзначыла, што подпісы цяпер збіраюць 445 каманд патэнцыяльных кандыдатаў. Яна таксама паведаміла, што Цэнтрвыбаркам завяршыў серыю семінараў ва ўсіх абласцях і ў Мінску, якія былі праведзены з кіраўніцтвам акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій.

“Перад імі пастаўлены глабальныя задачы, упор пастаянна рабіўся на выкананне рэкамендацый АБСЕ, дадзеных нам пасля прэзідэнцкіх выбараў”, – падкрэсліла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачнецца з 21 ліпеня.

БелТА



Пакінуць адказ