Свой двор Ніна Антанюк з Буркоў без кветак не ўяўляе

Грамадства

Kvetki_02

Цёплая летняя раніца. Ля дома Ніны Ягораўны Антанюк любіць затрымлівацца сонца. Яна адчыняе дзверы – і ў які раз углядваецца ў квецень свайго двара. Гэта вабіць вока, сагравае сэрца. І настройвае на аптымістычную жыццёвую хвалю.

У сваім паважаным узросце жанчына застаецца такой жа неабыякавай да прыгожага, як і ў маладосці. Кветкі ёй дораць пачуццё радасці і добры настрой, яны – абавязковы атрыбут вясковай сядзібы. Таму і займаюць штогод увесь падворак – высадзіць дапамагае дачка Святлана.

Kvetki_01
Ніна Ягораўна Антанюк

Kvetki_05

Сама Ніна Ягораўна пераехала бліжэй да дзяцей, на Брагіншчыну, з Буда-Кашалёўскага раёна. Менавіта яны вырашылі купіць маці дом у Бурках, калі яе стала падводзіць здароўе. Да гэтага шмат гадоў яна аддала нялёгкай калгаснай справе – працавала даяркай. Выхавала трох дачок і сына. І хаця зараз ужо няма сіл і магчымасці трымаць хатнюю гаспадарку, свой зямельны ўчастак 67-гадовая жанчына ўсё роўна не ўяўляе без расліннага хараства. Шчыра прызнаецца: “Люблю кветкі. Іх заўсёды было многа і каля дома, дзе жыла дагэтуль”.

Kvetki_04Kvetki_03Kvetki_06Кажуць, што па стане падворка можна меркаваць і аб душы гаспадара. Відаць, яна ў Ніны Ягораўны такая ж прыгожая і светлая, як яе квітнеючая сядзіба.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *