Сёлета ў ААТ “Камарынскі” перапрацоўку збожжа вядуць на новым комплексе ЗСК-40Ш

Сельское хозяйство

0000_1111

Што значыць высокапрадукцыйны сушыльны комплекс у час жніва для буйнога сельгаспрадпрыемства, вытворчыя падраздзяленні якого знаходзяцца на вялікай адлегласці ад цэнтальнай сядзібы, могуць ацаніць толькі самі камарынцы. Зманціраваны ён у Красным. Разам з наладчыкамі “Амкадора” на будаўнічай пляцоўцы ўвесь час прысутнічаў і прадстаўнік адкрытага акцыянернага таварыства Радзівон Мырзак. Знаёміўся з тэхнічнымі характарыстыкамі сушыльнай гаспадаркі, вывучаў прынцып работы. На яго думку, нічога складанага тут няма, мясцовыя спецыялісты хутка ўвайшлі ў курс спраў. Абслугоўваюць ЗСК-40 аператары Мікалай Даўжанок і Уладзімір Трэбка.

Радзівон Мырзак
Радзівон Мырзак
Уладзімір Трэбка
Уладзімір Трэбка
Мікалай Даўжанок
Мікалай Даўжанок

Збожжа, дастаўленае сюды з поля, паступае спачатку ў так званую загрузачную яму ўмяшчальнасцю 40 тон, потым – у норыю АЗС-100 (лічба 100 азначае прадукцыйнасць у гадзіну). Адсюль – на пярвічную ачыстку. Далейшы яго шлях залежыць ад ступені вільготнасці. У першыя дні жніва надвор’е стаяла спякотнае, таму дасушваць зерне не патрэбна было. Эканоміўся газ, а разам з ім – і грашовыя сродкі гаспадаркі.

За работай комплексу аператары сочаць з дапамогай камп’ютара. Па словах Радзівона Мырзака, ЗСК-40 можа перапрацаваць за суткі каля 200 тон збожжа. Як функцыянуе сушыльная гаспадарка, убачылі і мы. Якраз пад’ехала аўтамашына з зернем, за рулём якой знаходзіўся Валянцін Бельчанка. Вопытны вадзіцель запэўніў нас, што на сучасным комплексе прытрымліваюцца тэхнікі бяспекі.

Новай сушылкі ў “Камарынскім” чакалі даўно. Уступіла ў строй яна нядаўна. Нібы па волі лёсу склалася так, што і год выдаўся неблагі. Хлебная ніва парадавала добрым ураджаем. А калі далейшы ўборачны працэс будзе праходзіць у сонечныя жнівеньскія дні, то і дасушваць збажыну не давядзецца. Хопіць пярвічнай ачысткі.

Ад душы жадаем працаўнікам гаспадаркі плёну ў працы, удачы, добрага здароўя і настрою.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *