У Брагінскім раёне забаронена наведваць лясы

Официально

DCF 1.0

З-за небяспекі пажараў у некалькіх раёнах Беларусі пачала дзейнічаць забарона на наведванне лясоў. Пра гэта 6 ліпеня на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Мікалай Юрэвіч.

Па яго словах,  забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох з 16 раёнаў Брэсцкай вобласці (Пінскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі), у 18-ці з 21 раёна Гомельскай вобласці (Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Хойніцкі, Петрыкаўскі і Чачэрскі), у 4 з 21 раёна Магілёўскай вобласці (Клічаўскі, Кіраўскі, Касцюковіцкі і Асіповіцкі), а таксама ў адным раёне Мінскай вобласці — Салігорскім.

Начальнік упраўлення паведамляе, што па стане на 6 ліпеня зарэгістравана 155 лясных пажараў на плошчы каля 90 га. Большасць іх было ў Віцебскай вобласці — 18 выпадкаў на плошчы 34 га, у Гомельскай — 41 узгаранне на 18,5 га, у Магілёўскай — 22 узгаранні на плошчы 15,1 га. Гэта значна менш, чым у мінулым годзе.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона 2016 года лясная ахова правяла звыш 1,5 тысяч рэйдаў, за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці больш за 130 парушальнікаў (летась было — 1450), — адзначыў Мікалай Юрэвіч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *