Маладзёжны атрад аховы правапарадку імя Васіля Ігнаценкі падвёў вынікі сваёй дзейнасці

Грамадства

4104

Са справаздачай выступіла першы сакратар РК ГА “БРСМ” і камандзір МААП Наталля Фурс. У прыватнасці, яна адзначыла, што атрад налічвае 26 удзельнікаў, якія сумесна з супрацоўнікамі РАУС па пятніцах і суботах, а таксама ў святочныя дні сочаць за парадкам на вуліцах райцэнтра. Сярод правапарушэнняў, якія былі выяўлены падчас такіх дзяжурстваў, – распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах, знаходжанне непаўналетніх на вуліцы пасля 22.00 без суправаджэння дарослых і інш.

Справачна:
Маладзёжны атрад аховы правапарадку імя Васіля Ігнаценкі зарэгістраваны рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 30.11.2005 г. №672 на аснове Закона “Аб удзеле грама-дзян у ахове правапарадку” ад 26.06.2003 г. №214-3 і пастановы Савета Міністраў ад 09.10.203 г. №1286 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку рэгістрацыі добраахвотных дружын”.

Дарэчы, у МААП могуць быць прыняты актывісты ГА “БРСМ” – грамадзяне Бела-русі, якія не прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях працаваць з моладдзю і непаўналетнімі. Тут чакаюць адказных юнакоў і дзяўчат, якія неабыякавы да таго, што адбываецца навокал, не могуць заставацца ў баку, калі здзяйсняецца правапарушэнне.

– Так, калі малады чалавек – патрыёт, займае актыўную жыццёвую пазіцыю, вядзе здаровы лад жыцця, мы будзем рады бачыць яго сярод нас, – адзначыла Наталля Мікалаеўна.

Яна таксама падкрэсліла неабходнасць маладзёжнага праваахоўнага руху, адзначыла яго важную ролю ў фарміраванні ў моладзі станоўчых якасцяў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *