Саюз моладзі праводзіць акцыю «У школу – з «Добрым сэрцам»

Грамадства

4111

РК ГА “БРСМ” аб’яўляе аб пачатку дабрачыннай акцыі па зборы школьных прыналежнасцяў для дзяцей са шматдзетных сем’яў, выхаванцаў Асарэвіцкага прытулку і Брагінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

І першымі на заклік Наталлі Фурс, якая ўзначальвае райкам саюза моладзі, адгукнуліся ўдзельнікі маладзёжнага атрада аховы правапарадку імя Васіля Ігнаценкі. Дзякуючы ім у агульнай скарбонцы ўжо з’явіліся сшыткі, альбомы, ручкі, алоўкі. Але ж дружыннікі толькі паклалі пачатак гэтай добрай справе.

– Мы дапамагаем дзецям падрыхтавацца да Дня ведаў ужо не першы год, – адзначае Наталля Мікалаеўна. – Спадзяюся, што да актывістаў БРСМ далучыцца яшчэ шмат спагадлівых людзей, неабыякавых лёсу хлопчыкаў і дзяўчынак, якія растуць без бацькоўскай ласкі і клопату ці ў сем’ях з невысокім дастаткам.

Па меркаванні арганізатара дабрачыннай акцыі «У школу – з «Добрым сэрцам», яе правядзенне вельмі сімвалічна, бо сённяшнія падарункі, несумненна, паўплываюць на будучыню дзяцей. Яны дапамогуць школьнікам з задавальненнем узяцца за вучобу, далей здабываць новыя веды і зрабіць упэўненыя крокі на шляху да сваёй мары.

Каб паўдзельнічаць у акцыі, дастаткова набыць тавары да школы і перадаць іх у РК ГА “БРСМ”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *