Выбары-2016: пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

Грамадства

1292749344

Агітаваць за сваю кандыдатуру прэтэндэнт на месца ў парламенце можа з моманту рэгістрацыі акруговымі выбарчымі камісіямі і да 00 гадз. 00 мін. 11 верасня. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праводзіцца з 2 па 11 жніўня ўключна, а непасрэдна агітацыйны перыяд пачынаецца з моманту рэгістрацыі і прадаўжаецца да дня выбараў. Пры гэтым агітацыя ў дзень выбараў (у выпадку з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі гэта 11 верасня) забаронена.

Ёсць розныя варыянты вядзення перадвыбарнай агітацыі, якія ўключаюць выступленне перад выбаршчыкамі на сходах, мітынгах, у друку, па тэлебачанні, радыё, публікацыю праграмы сваёй будучай дзейнасці. Дазволена ставіць пытанне перад адпаведнымі выбаркамамі аб прадастаўленні памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі.

Кандыдат мае права самастойна вызначаць формы, віды і змест перадвыбарнай агітацыі, захоўваючы пры гэтым патрабаванні заканадаўства аб выбарах, масавых мерапрыемствах і СМІ.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *