Хлебаробы-тысячнікі Брагінскага раёна зноў прымалі віншаванні ад прадстаўнікоў улады

Сельское хозяйство

У аўторак, 9 жніўня, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк і прафсаюзны лідар работнікаў АПК Віктар Балобан, загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Раман Цеслянок накіраваліся ў ААТ “Чамярыскі”.

000021_3

Місія ў іх была ганаровая: павіншаваць тысячнікаў, уручыць ім лісты з падзякай і падарункі. У ліку лідараў жніва – экіпажы ў складзе Міхаіла і Віктара Салдаценкаў, Рыгора і Аляксея Сніцарэнкаў. Яны вядомы ў раёне і за яго межамі сваімі працоўнымі дасягненнямі. Як, дарэчы, і вадзіцелі Рыгор Малочка, Анатоль Язэпчык, Міхаіл Аладка і Уладзімір Ярошка.

У ААТ “Малажынскі” ўшаноўвалі адразу дзесяць чалавек: чатыры экіпажы і двух вадзіцеляў. Да слова, Андрэй Гуз і Руслан Чарнянок намалацілі ўжо больш чым дзве тысячы тон зерня. Паколькі лісты з падзякай раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў яны атрымалі сёлета аднымі з першых, прадстаўнікі ўлады прывезлі ім падарункі. У той дзень былі адзначаны таксама Уладзімір і Валерый Харко, Уладзімір Чарнянок і Аляксандр Карнічэнка, Іван і Уладзімір Харко. Гэтыя экіпажы задавалі тон у рабоце і ў мінулыя гады.

000021_1

Больш чым па тысячы тон збожжа перавезлі ад камбайнаў вадзіцелі “Малажынскага” Фёдар Пяхота і яго малады калега Віктар Сапоненка.

У суботу, 6 жніўня, у цэнтры ўвагі зноў апынуліся “мазісты” ААТ “Імя Жукава”. Аляксандр Смальцар і Генадзь Шкурко паспелі перавезці на гэтую дату па дзве тысячы тон збожжа, а Уладзімір Шахніцкі (выходзіў пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве) – звыш тысячы тон.

000021_4

Лісты з падзякай і падарункі атрымалі Барыс і Сяргей Герасіменкі (маладзёжны экіпаж), Сяргей і Арцём Прыходзькі, Рыгор Раманюк і Станіслаў Шкурко.

000021_2

Удачы вам, паважаныя, моцнага здароўя і новых поспехаў.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *