Жніво-2016: на такіх, адданых справе людзях, і трымаецца гаспадарка

Популярное Сельское хозяйство

Нягледзячы на занятасць, старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан знайшоў час, каб прыехаць у поле і падзякаваць камбайнерам і вадзіцелям-тысячнікам за плённую працу на жніве-2016 і пажадаць ім далейшых поспехаў.

Віншаванні прымае вадзіцель ААТ "Пераможнік" Міхаіл Іотчанка
Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан віншуе вадзіцеля ААТ «Пераможнік» Міхаіла Іотчанку

У ААТ “Пераможнік” на такі рубеж выйшлі адразу чатыры чалавекі: экіпаж у складзе Сяргея Сідарка і Аляксандра Бухаўца, а таксама Міхаіл Іотчанка (ён працуе на старэнькім МАЗе) і Аляксей Ціханчук, які адвозіць зерне на трактары з прычэпам. Аляксандр Васільевіч уручыў лідарам уборачнай кампаніі лісты з падзякай і падарункі.

Сяргей Сідарок і Аляксандр Бухавец
Сяргей Сідарок і Аляксандр Бухавец

Сустрэчы з кіраўніком раёна ва ўрачыстых абставінах былі ў іх і раней. У мінулым годзе адкрытае акцыянернае таварыства першым завяршыла ўборку зерневых і зернебабовых і прымала віншаванні ад старшыні райвыканкама, прафсаюзных лідараў.

Podarki_4
Віншаванні прымае Аляксей Ціханчук

Podarki_5Podarki_2Podarki_3

Цёплыя словы знайшоў Аляксандр Васільевіч для працаўнікоў вёскі і на гэты раз. Сяргей Сідарок рыхтаваў вясной глебу, сеяў каласавыя, Аляксей Ціханчук – кукурузу. На такіх, адданых справе людзях, і трымаецца гаспадарка. Яе нядаўна ўзначаліў малады дырэктар Сяргей Карпенка, аграном па прафесіі. Аднавяскоўцы заўважылі добрыя перамены, якія адбыліся ў сельгаспрадпрыемстве з яго прыходам. Аляксандр Кохан пажадаў калектыву ўпэўненага руху наперад, эканамічнай стабільнасці. “Усё залежыць ад вас”, – сказаў ён, звяртаючыся да хлебаробаў. Галоўнае, – сёлета ў “Пераможніку” вырасцілі добры ўраджай зерневых і зернебабовых, засталося ўбраць яго.

Жніво вядуць пяць экіпажаў, дапамагаюць і партнёры па аграпрамысловым комплексе з ААТ “Брагінаграсэрвіс”.

Ад імя дырэкцыі тысячнікаў павіншавала галоўны эканаміст Ніна Рудабелец. Для іх былі падрыхтаваны таксама падарункі. Удзельнікі агітбрыгады раённага дома культуры віталі і ўслаўлялі хлебаробаў песняй, уручылі ім пышны каравай.

Далейшы маршрут у суседняе сельгаспрадпрыемства. Пра тое, што ў нашым раёне жніво пачалося ў пачатку ліпеня, даведаліся і ў вобласці. Героем дня, дарэчы, не ўпершыню, стаў камбайнер ААТ “Брагінскі” Мікалай Дзегцярэнка, здымак якога мы накіравалі ў “Гомельскую праўду”.

Сёння праслаўлены хлебароб – у ліку тысячнікаў. Для Мікалая Аляксандравіча гэта прывычная справа. На такі рубеж ён выходзіць пастаянна. З той толькі розніцай, што пальма першынства дастаецца або яму, або не менш вопытным камбайнерам з іншых гаспадарак. Гады тры таму менавіта сямейны экіпаж Дзегцярэнкаў прымаў віншаванні з намалотам тысячы тон зерня. Каласавыя Мікалай Аляксандравіч убіраў разам з сынам Сцяпанам. Калі ўбачылі прадстаўнікоў вобласці, раёна, самадзейных артыстаў, якія прыехалі да іх на поле, разгубіліся. Столькі ўвагі ім!

Podarki_6

Сяргей Рэбка, Аляксандр Барадзін і Мікалай Дзегцярэнка
Сяргей Рэбка, Аляксандр Барадзін і Мікалай Дзегцярэнка

Podarki_7

Сцяпан, які з дзяцінства цягнуўся да тэхнікі, закончыў сельскагаспадарчы каледж і вярнуўся ў родную гаспадарку. Маладому інжынеру па сельгасмашынах у такі напружаны час даручылі не менш адказную справу – нарыхтоўку кармоў. А памочнікам у яго бацькі сёлета яшчэ адзін з дынастыі Дзегцярэнкаў – Мікалай Ціханавіч, родны дзядзька. Іх, а таксама камбайнера Сяргея Журава і яго памочніка Сяргея Рэбку, вадзіцеля Аляксандра Барадзіна з першай тысячай намалочанага і перавезенага зерня павіншаваў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Раман Цеслянок. Ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў ім – лісты з падзякай і падарункамі.

Як расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан, у пятніцу, 29 ліпеня, ён пабываў у гаспадарках раёна, дзе на тысячны рубеж выйшлі адразу па некалькі чалавек. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Імя Жукава”, напрыклад, вадзіцелі Генадзь Шкурко і Міхаіл Раманюк, у “Камарынскім” – Валянцін Бельчанка і Міхаіл Яўсеенка. У “Малажынскім” больш за тысячу тон зерня перавёз Аляксандр Кудранок. Усім уручаны сталовыя наборы.

З павагай адносяцца ў раёне да маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі, якія перасягнулі тысячны рубеж. Каб уручыць ім лісты з падзякай ад раённага выканаўчага камітэта і РК грамадскага аб’яднання “БРСМ”, падарункі, у той жа дзень у ААТ “Малажынскі” і “Камарынскі” накіраваліся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Фурс, а таксама Раман Цеслянок і Віктар Балобан. Віншаванні ў першым сельгаспрадпрыемстве прымалі Вадзім Малы і Віктар Уласенка. Апошні хаця і не значыцца сярод маладых вадзіцеляў, але ж, як і ўсе тысячнікі, быў адзначаны за стараннасць і ўклад у агульны поспех.

Наталля Фурс і Мікалай Яшчук павіншавалі вадзіцеля ААТ "Малажынскі" ВАдзіма Малага (у цэнтры)
Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Наталля Фурс і намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук павіншавалі вадзіцеля ААТ «Малажынскі» Вадзіма Малага (у цэнтры)

Лідар сярод маладзёжных экіпажаў Аляксандр Мішчанка працуе ў ААТ “Камарынскі”, дарэчы, адзін, без памочніка. Кожны год ён значыцца ў ліку лепшых. Словы шчырай падзякі яму – даніна павагі за працалюбства, настойлівасць і вернасць прафесіі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *