Жніво называе лепшых: лідары на ўборцы зерневых і зернебабовых на 18 жніўня

Общество

kolosok

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Руслан Рыгоравіч ЧАРНЯНОК – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 2426 тон, убраўшы 740 гектараў;

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – старшы камбайнер, Мікалай Ціханавіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 1653 тоны, убраўшы 515 гектараў;

Іван Уладзіміравіч ДАВІДЗЕНКА – камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 1558 тон, убраўшы 498 гектараў.

СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ: 

Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – старшы камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 1698 тон, убраўшы 546 гектараў;

Барыс Сяргеевіч ГЕРАСІМЕНКА – старшы камбайнер, Сяргей Сяргеевіч ГЕРАСІМЕНКА – камбайнер ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 1182 тоны, убраўшы 303 гектары;

Дзяніс Мікалаевіч ШКУРКО – старшы камбайнер, Генадзь Мікалаевіч ШКУРКО – камбайнер ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 958 тон, убраўшы 258 гектараў.

На адвозцы зерня:

Валянцін Яўгенавіч БЕЛЬЧАНКА – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 2688 тон;

Міхаіл Іванавіч Яўсеенка – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 2367 тон;

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які аўтамашынай ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 2223 тоны.

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ:

Вадзім Аляксандравіч МАЛЫ – вадзіцель ААТ “Малажынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1942 тоны;

Віктар Уладзіміравіч САПОНЕНКА – вадзіцель ААТ “Малажынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1409 тон;

Максім Віктаравіч СКІДАН – вадзіцель ААТ “Брагінскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 859 тон.

На СУШЫЛЬНЫХ АГРЭГАТАХ:

Уладзімір Віктаравіч РЫЖЫК, Міхаіл Генадзьевіч КАНАВАЛЬЧЫК, Канстанцін Рыгоравіч ФІЛОН, Віктар Алегавіч АСІПЕНКА – аператары сушыльнай устаноўкі ЗСК-40Ш ААТ “Малажынскі”, якія перапрацавалі 7594 тоны зерня.

ЛЕПШАЕ СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВА ПА ЎРАДЖАЙНАСЦІ

ААТ “Чамярыскі” (дырэктар – Аляксандр Міхайлавіч КОТ, старшыня прафкама – Людміла Францаўна КАКАЛАВА). Тут убрана 100% зерневых, сярэдняя ўраджайнасць – 41,9 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Жадаем  далейшых  працоўных  поспехаў! 



Пакінуць адказ