18 верасня – Дзень работнікаў лесу

Праздники и будни

les_002

Паважаныя працаўнікі і ветэраны

лясной галіны Брагіншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні

з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!

Лес – адно з галоўных багаццяў Беларусі і ўсіх, хто даражыць яе прыродай, каго аб’ядноўвае шчырае імк-ненне зберагчы гэты нацыянальны здабытак.

Дзякуючы вашай працы і майстэрству лясныя ўгоддзі раёна захоўваюць прывабнасць і прыгажосць, свой вытворчы патэнцыял, штогод павялічваюцца масівамі новых насаджэнняў.

Сёння сфарміраваны эфектыўныя падыходы да рацыянальнага выкарыстання і зберажэння зялёнага фонду, абароны яго ад пажараў і шкоднікаў. Новая сучасная тэхніка дазваляе весці нарыхтоўку драўніны па безадыходных тэхналогіях, павялічваць яе спажывецкія якасці і нарошчваць экспарт.

Дзякуем вам за добрасумленную працу. Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць лесасыравінны патэнцыял раёна, плённа аднаўляць лясы, спрыяць умацаванню эканомікі.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і новых працоўных дасягненняў.

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай КАВАЛЁК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Пакінуць адказ