На выбарчым участку №1 у першы дзень прагаласавала больш за сто чалавек

Грамадства

000020_47227

У якасці старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Сяргей Прыходзька праводзіць выбары не ўпершыню. З канца 90-х актыўна ўдзельнічае ў важных палітычных кампаніях у складзе камісій, мае пэўны вопыт, але ж усё роўна перад пачаткам галасавання хвалюецца. Шостага верасня да 10 гадзін раніцы урны для бюлетэняў былі апячатаны ў прысутнасці назіральнікаў, члены камісіі паставілі свае подпісы, усё было гатова да сустрэчы выбаршчыкаў. Акінуўшы позіркам залу раённага дома культуры, дзе размясціўся ўчастак №1, Сяргей Іванавіч аддаў апошнія ўказанні.

0004

Першай сваё канстытуцыйнае права рэалізавала жыхарка Брагіна Наталля Залужная, якая прыйшла на ўчастак разам з сынам Сяргеем. А потым людзі ішлі адзін за адным – моладзь, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў.

00020003

– Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пройдзе з 6 па 10 верасня ўключна, – сказаў Сяргей Іванавіч. – Грамадзяне, якія будуць адсутнічаць у дзень выбараў па месцы свайго жыхарства 11 верасня, могуць прагаласаваць загадзя. У гэтыя дні чакаем іх з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Жыхары нашага раёна ў час важных палітычных падзей заўсёды праяўлялі актыўнасць, рабілі свядомы выбар. Хацелася б, каб так было і зараз.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *