У Брагінскім раёне працягвае развівацца батлеечны рух

Популярное

000000_5305

Неабходна адзначыць, што ідэю стварэння батлейкі супрацоўнікі гістарычнага музея з карціннай галерэяй выношвалі даўно. Ажыццявілася яна дзякуючы пректу міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі”. Ён рэалізуецца грамадскай арганізацыяй “Беларускі зялёны крыж” пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Батлеечны рух на Брагіншчыне было вырашана развіваць. Тады ж пры музеі з’явіўся клуб “Натхненне”, а пры ім – два народныя лялечныя тэатры. На сёння іх чатыры. Акрамя гэтых, па адным – у Мікулічах (у яго стварэнні былі зацікаўлены работнікі мясцовай установы культуры) і ў Брагінскім дзіцячым аддзяленні ДУК «Брагінская цэнтральная раённая бібліятэка» (кіраўнік – Алена Уласенка).

100000_5305

Дапамогу на першым этапе прыхільнікам лялечнага тэатра аказала рэжысёр-мастак, эксперт праекта Ганна Выгонная. У Брагін яна прыехала са сваёй калекцыяй мірскіх батлеек. Спецыя-ліст з вялікім стажам работы ў гэтым напрамку (больш за два дзесяцігоддзі), Ганна Альбертаўна паказвала, як ствараць лялечныя персанажы для спектакляў, голасам і інтанацыяй перадаваць характар сваіх герояў, зацікавіць гледача.

Паралельна развіваўся і тэатральны рух. З акцёрамі-аматармі займалася рэжысёр Таццяна Шылава. Удзельнікі батлейкі і тэатральнага гуртка аб’ядналі свае намаганні, каб на Ражаство парадаваць землякоў яркім выступленнем і паказаць падрыхтаваны спектакль “Цар Ірад” па біблейскім сюжэце. Убачанае не пакідала гледачоў абыякавымі, яны былі ў захапленні ад ігры самадзейных артыстаў.

Акрылёныя першым поспехам, удзель-нікі народнага тэатра вырашылі спаўна выкарыстаць магчымасці батлейкі і з дапамогай лялечных персанажаў увасобіць у жыццё новыя павучальныя і цікавыя сюжэты. Невялікую пастаноўку “Як Дзед казу прадаваў” рыхтуе галоўная захавальніца фондаў музея Надзея Мялешка, героямі спектакля дырэктара гэтай установы культуры Алесі Даўгулявец стануць Цыган і Цыганка. Пажадаем ім удачы і будзем чакаць таго моманту, калі зможам убачыць інтэрмедыі і апладысментамі падтрымаем і аддзячым іх стваральнікаў.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *