2 кастрычніка – Дзень настаўніка

Праздники и будни

000254_005709

Паважаныя  работнікі сістэмы

адукацыі Брагіншчыны!

Ад усёй душы віншуем вас

з прафесійным святам – Днём настаўніка!

Гэтае свята звязана для ўсіх нас са шчырай падзякай педагогам за іх самаадданую працу, з нашымі надзеямі на падрастаючае пакаленне, на іх мэтанакіраванасць, прагу да ведаў на карысць роднай Беларусі.

Менавіта ў школьныя гады ў кожным чалавеку закладваецца жыццёвы падмурак, так неабходны яму самому, дзяржаве і грамадству, фарміруецца патрыёт. Гэта вы, паважаныя педагогі, вучыце і выхоўваеце, напаўняеце жыццёвы шлях маладых людзей сэнсам, фарміруеце сумленных і адданых сваёй краіне грамадзян.

Жадаем вам, паважаныя, стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства дадае сіл у выкананні высакароднай справы.

Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і добрага настрою!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай КАВАЛЁК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *