Дабрачынная акцыя “Тыдзень добрых спраў” прайшла ў раёне

Грамадства

000000_1

Для валанцёраў руху “Добрае сэрца” і актывістаў БРСМ мінулы тыдзень быў вельмі насычаным і плённым. Як расказала першы сакратар райкама саюза моладзі Наталля ФУРС, да акцыі, мэта якой – адраджэнне і развіццё культуры дабрачыннасці, далучыліся ўсе ўстановы адукацыі раёна. Падчас яе былі праведены розныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне добразычлівых адносін паміж людзьмі, развіццё духоўна-маральных якасцей.

Так, валанцёры і актывісты БРСМ дапамаглі ў хатніх справах ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і адзінокім пажылым людзям, прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні сваіх населеных пунктаў і інш. Акрамя гэтага, была аказана адрасная матэрыяльная дапамога дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Ім перададзена адзенне, канцылярскія прыналежнасці, цацкі.

JpegJpeg000000_2000000_5000000_6

Па словах Наталлі Мікалаеўны, такія мерапрыемствы дапамагаюць сфарміраваць у дзяцей добрае стаўленне да блізкіх, даюць магчымасць убачыць, як учынкі ўплываюць на настрой людзей, і зразумець, што рабіць дабро для іншых вельмі прыемна. У гэтым упэўніліся ўсе ўдзельнікі акцыі, якія імкнуліся здзейсніць на мінулым тыдні як мага больш карысных спраў, аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй асаблівую патрэбу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *