Педагогі ў полі: з павагай і ўдзячнасцю

Общество

wera

У час жнівеньскай нарады настаўнікаў быў хвалюючы момант шанавання тых, хто дапамагаў аграрыям убіраць хлеб. У адказную пару жніва ўдзел у важнай сельскагаспадарчай камапаніі члены прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі лічаць сваім абавязкам. Тым больш што многія з іх выраслі ў гэтых мясцінах і захавалі ў сваіх сэрцаў любоў да зямлі, бацькоўскай хаты, прафесіі хлебароба. Найбольшая колькасць была занята ў ААТ “Малажынскі”.

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі “Брагінская сярэдняя школа” Валерый Харко разам з бацькам, Уладзімірам Міхайлавічам Харко старшым кам-байнерам, на ACROS-530 намалацілі 1318,7 тоны зерня, убраўшы 398 гектараў.

Аляксандр Рыжык выкладае ў ДУА “Малажынская сярэдняя школа” фізіку. Жніво-2016 правёў у экіпажы з братам Сяргеем, які таксама працуе ў гэтай установе адукацыі.
Як, дарэчы, і Міхаіл Канавальчык, настаўнік фізічнай культуры. Ён быў заняты на зернетаку. Сумесна з аператарамі сушыльнай устаноўкі ЗСК-40Ш Уладзімірам Рыжыкам, Канстанцінам Філонам і Віктарам Асіпенкам перапрацавалі 8275 тон збожжа.

Руслан Чарнянок – вартаўнік дзіцячага садка ў Малажыне. Быў задзейнічаны на ўборцы зерня і траў. Павел Ткачэнка (ДУА “Хракавіцкая сярэдняя школа”) намалаціў звыш тысячы тон зерня і ўбраў 253,2 гектара. Дапамагаў ён хлебаробам ААТ “Чамярыскі”.

– У нас стала добрай традыцыяй адзначаць сваіх калег, удзельнікаў жніва, падарункамі, – расказала намеснік старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Мялешка. – Мы з вялікай павагай ставімся да працы людзей, якія вырошчваюць хлеб, садавіну і гародніну, гадуюць жывёлу, клапоцяцца, каб свежы бохан быў у нас на стале кожны дзень. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – хачу пажадаць ім усіх зямных даброт. Каб збываліся мары, не падводзіла здароўе, у сем’ях панавалі дастатак і ўзаемаразуменне.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий