Пераможцай спартыўнага культурна-масавага свята стала каманда Малажынскай школы

Спорт

m_0

Самым актыўным прадстаўнікам працоўных калектываў Малажына на мінулым тыдні прадставілася выдатная магчымасць праявіць свае спартыўныя і творчыя таленты. Аграгарадок сустракаў раённае спартыўнае культурна-масавае свята “Спорт, маладосць, здароўе”.

Раніцай у суботу ўсе сабраліся ў мясцовай школе, дзе ўдзельнікаў свята віталі старшыня Малажынскага сельскага Савета Наталля Новік і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец. Госці адзначылі, што мерапрыемства з’яўляецца вялікім укладам у развіццё спорту і фарміраванне здаровага ладу жыцця на Брагіншчыне, накіравана на згуртаванне калектываў. Камандам таксама пажадалі поспеху і сумленнай, адкрытай барацьбы. Спявалі для прысутных Яўген Корхаў і Андрэй Дзядкоў.

m_1m_2m_003m_3

Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікі разышліся па пляцоўках, дзе адначасова стартавалі спаборніцтвы па шашках, гіравым спорце, дартсе і стральбе з пнеўматычнага пісталета. Усе яны прайшлі з вялікім спартыўным азартам.

m_4m_5m_6m_7m_8m_9m_10m_12m_11m_14m_17m_13m_15m_16m_18m_005m_20m_004m_21m_19

Упартасць, высокі настрой на перамогу назіраліся і падчас перацягвання каната.

m_22m_23m_24m_25m_26

Жадаючы адстаяць гонар свайго калектыву, каманды выкладваліся на ўсе сто працэнтаў і ў творчым конкурсе. Да яго ўдзельнікі падрыхтавалі песні, танцы, вершы… Апладысменты не змаўкалі на працягу амаль усёй канцэртнай праграмы.

m_27m_28m_29m_30m_001m_31m_32m_002m_33m_34

Не менш эмацыянальна прайшла і цырымонія ўзнагароджвання. Судзейскай калегіі давялося падпісаць і ўручыць пераможцам і прызёрам ажно трыццаць дыпломаў. Імёны тых, каму яны прызначаны, агучыў старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай” Сяргей Фурс.

m_35m_36m_37m_38m_39

ГІРАВЫ СПОРТ:

• Мікалай Лёгенькі (школа) – І месца;
• Юрый Сняткоў (сельскі Савет) – ІІ месца;
• Ігар Тарэеў (амбулаторыя ўрача агульнай практыкі) – ІІІ месца.

ДАРТС
сярод мужчын:

• Кірыл Галяк (каманда БРСМ) – І месца;
• Аляксандр Рыжык (школа) – ІІ месца;
• Вадзім Краўчанка (сельскі Савет) – ІІІ месца.

Сярод жанчын:

• Марына Караленка (цэнтр культуры і вольнага часу) – І месца;
• Святлана Яскавец (дзіцячы сад) – ІІ месца;
• Вольга Харко (амбулаторыя ўрача агульнай практыкі) – ІІІ месца.

СТРАЛЬБА
сярод мужчын:

• Дзмітрый Брэгід (школа) – І месца;
• Канстанцін Харко (цэнтр культуры і вольнага часу) – ІІ месца;
• Вадзім Краўчанка (сельскі Савет) – ІІІ месца.

Сярод жанчын:

• Вольга Харко (амбулаторыя ўрача агульнай практыкі) – І месца;
• Таццяна Сніцарэнка (сельскі Савет) – ІІ месца;
• Тамара Трыхлеб (цэнтр культуры і вольнага часу) – ІІІ месца.

ШАШКІ:

• Святлана Харко (школа) – І месца;.
• Валянціна Плотнікава (дзіцячы сад) – ІІ месца;
• Анастасія Карнюшкіна (каманда БРСМ) – ІІІ месца.

Падчас ПЕРАЦЯГВАННЯ КАНАТА мацнейшымі былі каманды дзіцячага сада (І месца), школы (ІІ месца) і сельскага Савета (ІІІ месца).

Такім чынам, у СПАРТЫЎНАЙ ПРАГРАМЕ агульнакамандныя месцы размеркаваліся:

І месца – школа;
ІІ месца – сельскі Савет;
ІІІ месца – дзіцячы сад.

У КУЛЬТУРНАЙ ПРАГРАМЕ:

І месца – школа;
ІІ месца – амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;
ІІІ месца – дзіцячы сад.

Па выніках дзвюх праграм былі вызначаны пераможцы і прызёры спартыўнага культурна-масавага свята. Імі сталі каманды:

школы – І месца;
дзіцячага сада – ІІ месца ;
сельскага Савета – ІІІ месца.

Акрамя дыпломаў яны атрымалі ад арганізатараў мерапрыемства яшчэ і падарункі. А першы сакратар райкама саюза моладзі Наталля Фурс заахвоціла прадстаўнікоў каманды БРСМ, у якую ўвайшлі вучні Малажынскай СШ, падзякавала юнакам і дзяўчатам за ўдзел.

Прыемна, што актыўны адпачынак усё больш становіцца нормай нашых дзён. Карпаратыўныя спаборніцтвы, як спартыўныя, так і творчыя, несумненна, стымулююць пазітыўны настрой у калектывах, аказваюць непасрэдны ўплыў на вынікі іх дзейнасці.

m_40



Добавить комментарий