У Камарыне прайшлі раённыя “Дажынкі”

Сельское хозяйство

 dazhynki_1

І зноў адкрытае акцыянернае таварыства “Камарынскі”, як і тры гады таму, прымала ў сябе ўдзельнікаў раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2016”. Сёлета гэтае сельгаспрадпрыемства дасягнула добрых вытворчых паказчыкаў ва ўсіх галінах і прызнана пераможцам раённага спаборніцтва.

Лепшых прынята адзначаць падарункамі. Новенькі МТЗ-82, які выдзелілі камарынцам, красаваўся на пляцоўцы побач з іншай сучаснай тэхнікай, выстаўленай напаказ. Была тут і сеялка нямецкай вытворчасці, набытая ўжо за ўласныя сродкі. Яе вартасці ацэньвалі кіраўнікі гаспадарак, аграномы, параўноўвалі прынцып работы з наяўнымі сельгасмашынамі, якія выка-рыстоўваюцца на палетках раёна.

dazhynki_2dazhynki_3

Акрамя “Камарынскага”, новы “Беларус” атрымала ААТ “Чамярыскі”. Але ж удзельнікаў раённых дажынак і гасцей найбольш зацікавіў магутны “Кіравец”. Трактар чамярысцы купілі сёлета пасля жніва, як і пагрузчык “Амкадор”, дзякуючы плёну сваёй працы. Яны вырасцілі нядрэнны ўраджай збожжавых, забяспечылі найвышэйшую ўраджайнасць зерня з кожнага гектара, таму і змаглі абнавіць машынна-трактарны парк.

Механізатары з іншых сельгаспрадпрыемстваў па чарзе паднімаліся ў кабіну трактара, а потым выказвалі словы захаплення сталёвым асілкам. Няхай радуе ён хлебаробаў “Чамярыскага” і садзейнічае высокай культуры земляробства, новым рэкордам.

Дырэктары ААТ “Брагінка” Тамара Кудан і “Брагінскі” Таццяна Гайдук будуць ездзіць на новых “Нівах”, ключы ад якіх атрымалі напярэдадні свята.

Знаёмства з сучаснымі сельгасмашынамі праходзіла пад гукі музыкі, расказ дыктара пра поспехі аграрыяў раёна на хлебным і кармавым палях, на фермах, на зернетаках. Радыёгазету падрыхтавала загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы дзяржаўнай установы “Брагінскі РДК” Любоў Дубатдзел.

dazhynki_4dazhynki_6

А потым мерапрыемства працягвалася ў ДУК “Камарынскі культурна-спартыўны цэнтр”. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах сустрэлі кіраўніка раёна Аляксандра Кохана хлебам-соллю. У фае установы культуры – выставы работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прыгожыя і яркія. А ў суседняй зале размясціліся падворкі сельскіх Саветаў, у афармленні якіх прымалі ўдзел установы і арганізацыі, размешчаныя на іх тэрыторыях. Адкрылі панараму гасцінных і багатых імправізаваных сядзіб гаспадары свята – камарынцы. Ад прысмакаў ламіліся сталы, а ў мініяцюрнай беларускай хаце было ўтульна і хлебасольна.Як і ў іншых удзельнікаў шчодрага восеньскага свята, якое вянчае працу хлебароба і дае падставу для весялосці і радасці. Не перастаеш здзіўляцца кулінарным шэдэўрам нашых жанчын. Яны прыгатавалі мноства страў, з густам накрылі сталы, сустрэлі гасцей вясёлай песняй.

dazhynki_8dazhynki_7dazhynki_5

Разнастайны свет флоры і фаўны прысутным адкрылі работнікі Брагінскага ўчастка Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і Камарынскага лясгаса. Былі тут маляўнічыя стэнды, чучалы янотападобнага сабакі і бабра.

Сваю прадукцыю прадставілі ўдзельнікі праекта “Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі” (фінансуецца Еўрапейскім Саюзам), зрабілі гэта прафесійна і паведамілі пра сваю дзейнасць у вершаванай форме на роднай мове.

Пра станаўленне і першы каштоўны вопыт мясцовага фонду падтрымкі прад-прымальніцтва і сельскага развіцця “Эка-Інавацыя” расказаў відэафільм, які падрыхтавалі аўтары ініцыятывы “Якасная прадукцыя ў прыватнах гаспадарках”. Усё, што вырошчваюць, прывезлі на дажынкі.

Гучыць урачыстая мелодыя, пад апладысменты прысутных у залу ўваходзяць пераможцы раённага спаборніцтва. На сцэне з’яўляецца Гусляр (Андрэй Дзядкоў), які ўслаўляе брагінскую зямлю і яе незлічоныя багацці.

dazhynki_9dazhynki_10

Са словамі прывітання да сельскіх працаўнікоў і іх партнёраў па АПК звяртаецца Аляксандр Кохан. Асабліва прыемна, як падкрэсліў старшыня райвыканкама, што сёлета Брагіншчына можа ганарыцца сваім укладам у агульны каравай рэспублікі. Упершыню ў гісторыі свайго існавання атрымала больш чым 50 тысяч тон зерня. Насуперак цяжкасцям і перашкодам дасягнула выдатнага выніку. Значнае прыбаўленне ў намалотах у параўнанні з мінулым годам у ліку іншых забяспечыў і наш раён – 161%. Праз 30 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС мы па-ранейшаму вырошчваем хлеб, ствараем галоўныя каштоўнасці краіны. Не ведала такога валавога збору і Камарыншчына. Жыць і працаваць можна толькі на сваёй зямлі, – падкрэсліў прамоўца.

Аляксандр Васільевіч падзякаваў механізатарам, якія эксплуатавалі цяжкія трактары, камбайнерам і іх памочнікам, спецыялістам усіх служб, кіраўнікам сельгас-прадпрыемстваў, ветэранам галіны за ўмелае гаспадаранне на зямлі.

Вялікую надзею ўскладваюць у раёне на моладзь. Ёй працягваць лепшыя пра-цоўныя традыцыі, клапаціцца аб росквіце гэтага цудоўнага краю. Па традыцыі кіраўнік раённай вертыкалі ўзнагароджвае пераможцаў раённага спаборніцтва, якія занялі першыя месцы ў розных галінах вытворчасці.

dazhynki_11dazhynki_12dazhynki_13

Для віншавання і ўручэння грамат, грашовых сертыфікатаў тым, хто зна-ходзіцца на другой прыступцы п’едэстала гонару, на святочную сцэну запрашаецца першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Шэйка. Цырымонію ўзнагароджвання працягвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк. Граматы і сертыфікаты з яго рук атрымалі пераможцы спаборніцтва, якім прысуджана трэцяе месца.

Старшыня Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва прызналася, што яе ўразілі лічбы дасягнутых сёлета вынікаў у сельскай гаспадарцы. Ёсць у гэтым уклад прафсаюзаў, сацыяльнай сферы, работнікаў культуры, якія бласлаўлялі сейбітаў і камбайнераў у поле, віншавалі іх з першай тысячай тон намалочанага і перавезенага зерня, заканчэннем жніва. Ганна Мікалаеўна ўручыла Ганаровыя граматы абкама і райкама прафсаюза, раённага аб’яднання лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў.

dazhynki_14dazhynki_15dazhynki_16dazhynki_17dazhynki_18

Першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Наталля Фурс таксама павіншавала працаўнікоў вёскі з іх прафесійным святам і дажынкамі. Граматамі і падарункамі былі адзначаны актывісты маладзёжных арганізацый Анастасія Сізова (ААТ “Чамярыскі”) і Дзмітрый Шаўчэнка (ААТ “Брагінаграсэрвіс”).

Кіраўнік раёна ўручыў граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага абл-выканкама лепшым меха-нізатарам і ветэрынарнаму ўрачу.

На сцэну запрашаюць дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў. “У гонар прафесійнага свята прыміце, паважаныя, нашы віншаванні і традыцыйныя караваі ўраджаю 2016 года”, – кажуць вядучыя Анжэла Бондар і Раман Цеслянок. Узначальваць калектывы гаспадарак у сённяшніх умовах няпроста, і гэтыя людзі заслугоўваюць асаблівай увагі.

Музычныя нумары прысутным у зале падаравалі Вячаслаў Гаршкоў, Вольга Петрусевіч, ансамблі “Галасы дубровы” і “Бліскавіца”. Харэаграфічную кампазіцыю “Будзем сеяць, беларусы” падрыхтаваў калек-тыў настаўнікаў Брагінскай дзіця-чай школы мастацтваў.

dazhynki_20dazhynki_19dazhynki_21dazhynki_1dazhynki_22

Святочную канцэртную праграму працаўнікам вёскі падараваў узорна-паказальны ваенны аркестр Рэспублікі Беларусь.

Свята атрымалася цёплым і сардэчным. Здаецца, ніколі раней так горача не апладзіравалі лепшым працаўнікам раёна, якіх запрашалі на сцэну, за стараннасць і майстэрства, настойлівасць і цярплівасць, як сёлета. За канчатковы вынік нялёгкай працы – Хлеб наш надзённы, дары палёў, прадукцыю жывёлагадоўлі. За рэкордны для гэтых мясцін намалот і жаданне перамагаць. Думаю, пачуццё радасці і гонару за землякоў адчувалі і ветэраны сельгасвытворчасці, якіх запрасілі на дажынкі, і былы начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Свірыдаў.

Многія вяскоўцы прыязджаюць на такія святы кожны год, бо па-ранейшаму з’яўляюцца лідарамі на вытворчасці, прызнанымі майстрамі любі-май справы. Калі гэта вопытны механізатар або вадзіцель, то ён вызначаецца і на адвозцы зерня ад камбайнаў, і на дастаўцы зялёнай масы да месца сіласавання. Калі асемянатар або даглядчык, то паспявае за гэты прамежак часу палепшыць свае паказчыкі і ўзняцца на вышэйшую прыступку п’едэсталу гонару.

Моцнага ўсім здароўя, удачы, дабрабыту і асабістага шчасця! Няхай усё добрае і станоўчае паўторыцца і ў наступным годзе.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *