Забарона на лоўлю сома ўводзіцца ў Беларусі з 1 лістапада

Территория закона

som

У Беларусі з 1 лістапада па ўсёй рэспубліцы ўстанаўліваецца забарона на лоўлю сома звычайнага. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

«З набліжэннем зімы сом шматлікімі групамі залягае ў ямах і (або) іншых укрыццях, дзе праводзіць зімовы перыяд у нерухомым стане, тым самым з’яўляючыся лёгкай здабычай для нядобрасумленных рыбаловаў. Устанаўленне забароны накіравана на захаванне папуляцыі сома звычайнага», — растлумачылі ў арганізацыі.

Забарона на лоўлю сома прадоўжыцца ў Беларусі да 31 сакавіка.

Таксама з 1 лістапада па 15 снежня ў сувязі з нерастам устанаўліваецца забарона на лоўлю сіга чудскога.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *