Дырэкцыя ААТ “Чамярыскі” даручыла новы “Кіравец” Сяргею Фалею

Сельское хозяйство

kirovec_1

Атрымаць высокапрадукцыйную тэхніку, мабыць, мараць многія механізатары. Але ж трапляе яна ў надзейныя рукі, умелыя і спрытныя.

У нашым раёне прозвішча Фалей асацыіруецца з высокім майстэрствам. Гэтая слаўная дынас-тыя патомных хлебаробаў вядома за межамі Брагіншчыны. У 2013-м Сяргей Рыгоравіч дабіўся высокай выпрацоўкі на камабайне “Ягуар-870”, назапасіў 60 813 тон у пераразліку на зялёную масу і трапіў у лік лепшых у рэспубліцы.

На рэспубліканскім свяце-кірмашы ў г. Маладзечне ён быў не адзін, а разам з сынам Юрыем, калі той працаваў у “Чамярыскім”. Гонар прадстаўляць наш раён ім выпаў як адным з лепшых. Высокапрадукцыйная работа на хлебным полі ў час жніва была адзначана дыпломамі і падарункамі.

У 2014-м убіраў зерневыя разам з жонкай Святланай. Намалацілі больш за тысячу тон зерня. Сын Аляксандр, які дапамагаў бацьку, служыў у гэты час у арміі, таму жніво, якое стала для нашага героя і яго сыноў сямейнай справай, праходзіла з удзелам Святланы Міхайлаўны.

У суседняй гаспадарцы механізатарам працуе пляменнік Сяргея Рыгоравіча Яўген. Два гады таму ён атрымаў новенькі “Беларус-3522”. Такія яны, Фалеі, кемлівыя і працалюбівыя. Дзякуючы іх стараннасці каласіцца штогод ніва, шчодра родзіць зямля, умацоўваецца эканоміка гаспадаркі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *