Парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак прайшоў у Брагіне

Грамадства

Урачыстае мерапрыемства ў гонар зялёнай прыгажуні, што размясцілася на плошчы Брагіна, дало старт навагоднім святам.

elka_3elka_2elka_1elka_4elka_5

А пачалося ўсё з вясёлага тэатралізаванага прадстаўлення пра Пеўніка – сімвал надыходзячага года. Яго ўвазе прысутных прапанавалі супрацоўнікі раённага дома культуры.

Доўгачаканай падзеяй для жыхароў Брагіна і раёна стаў таксама і парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак, падчас якога па плошчы прайшлі каля двух дзясяткаў пар казачных герояў ад устаноў адукацыі, культуры і інш.  Ролі ж галоўнага Дзеда Мароза і яго ўнучкі дасталіся супрацоўнікам РДК.

elka_6elka_7elka_8elka_10elka_9elka_11elka_12

Свята прадоўжылася масавым карагодам вакол ёлкі, а таксама гульнямі і конкурсамі, дзе навагоднім героям давялося паказаць сваё майстэрства весяліць народ. Да ўдзелу ў спартыўных эстафетах дзяцей запрасілі супрацоўнікі ДЮСШ.

elka_13elka_14elka_15elka_16elka_17elka_18elka_19elka_20elka_21elka_22elka_23elka_24

Мерапрыемства падарыла масу святочных эмоцый і, вядома ж, навагодні настрой як дзецям, так і дарослым.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *