У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» падарункі атрымалі маленькія пацыенты раённай бальніцы

Популярное

d_001

Хлопчыкам і дзяўчынкам, якія напярэдадні Новага года апынуліся на бальнічным ложку, неабходны толькі пазітыўныя эмоцыі, бо любая радасць – шлях да выздараўлення. У гэтым упэўнены ўдзельнікі акцыі “Нашы дзеці”, якія завіталі ва ўстанову аховы здароўя 28 снежня.

Узняць настрой і павіншаваць маленькіх пацыентаў з надыходзячым святам прыйшоў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Раман Цеслянок, які пажадаў дзецям, каб яны заўсёды былі здаровыя і шчаслівыя і больш не траплялі ў бальніцу. Суправаджалі яго, вядома, Дзед Мароз і Снягурачка.

d_002d_003d_004

Ролю казачных герояў выконвалі супрацоўнікі раённага дома культуры Андрэй Дзядкоў і Анжэла Уласенка, якія падрыхтавалі невялікую гульнявую праграму. Дзецям, напрыклад, давялося адказваць на пытанні чароўнага дзядулі, адгадваць загадкі яго ўнучкі. А калі з гэтым справіліся, усе ўзяліся за рукі і закружыліся ў вясёлым карагодзе пад навагоднюю песню. Малеча таксама парадавала гасцей вершамі, за што атрымала салодкія падарункі.

d_005

У рамках дабрачыннай акцыі дзяцей наведалі і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Ельсукоў нагадаў ім правілы бяспекі, уручыў усім тэматычныя памяткі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *