Дзецям паказалі калядную пастаноўку аб нараджэнні Ісуса Хрыста

Грамадства Популярное

batleika_1

У пераднавагоднія дні наведвальнікі Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй атрымалі магчымасць пазнаёміцца з адным са старажытных відаў беларускага мастацтва – батлейкай. Іх увазе была прапанавана лялечная калядная пастаноўка па матывах п’есы “Цар Ірад”.

Легенду аб нараджэнні Ісуса ўзнавілі ў памяці Алена Уласенка, кіраўнік тэатра “Батлейка”, што створаны пры дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бібліятэкі, і Надзея Мялешка, якая ўзначальвае гурток “Традыцыі нашага краю” пры цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Сюжэт вядомы многім.

batleika_7

Калі Ірад даведаўся ад вешчуноў, што нарадзіўся новы цар Хрыстос, ён палічыў, што той стане прэтэндэнтам на яго трон. Каб гэтага пазбегнуць, Ірад вырашае забіць нованароджанага. Але ён не ведаў, дзе той знаходзіцца, таму загадвае забіць у Віфлееме ўсіх немаўлят да двух гадоў. За свае злачынствы Ірад паплаціўся жыццём: смерць адсякла яму галаву, а чорт вынес у пекла. Дабро перамагло, і над батлейкай загарэлася Віфлеемская зорка.

batleika_3batleika_2batleika_6batleika_5batleika_8

Пасля спектакля юныя гледачы, у ліку якіх былі і ўдзельнікі сямейнага клуба “Натхненне”, даведаліся пра некаторыя “сакрэты” лялек, а жадаючыя нават паспрабавалі сябе ў ролі батлейнікаў.

batleika_4batleika_9batleika_10

Потым дзеці былі запрошаны на майстар-клас, падчас якога выраблялі Калядную зорку. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама пазнаёміліся з гісторыяй гэтага сімвала Раства. Нагадаем, што згодна з Евангелем, зорка з’явілася на небе ў момант нараджэння Ісуса Хрыста і ўказала вешчунам шлях да немаўляці.

batleika_11batleika_13batleika_16batleika_15batleika_12batleika_14



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *