На стадыёне Брагіна спаборнічалі лыжнікі

Спорт

L_1

Пераможцамі раённага спартыўнага спаборніцтва “Брагінская лыжня-2017”, якое адбылося ў мінулую суботу на стадыёне райцэнтра, сталі каманды Камарынскай школы і лясгаса.

Зіма дорыць нам шмат цудоўных і радасных святаў. І адно з іх – Сусветны дзень снегу – заснавана дзеля прыцягнення як мага большага ліку людзей да актыўнага адпачынку, здаровага ладу жыцця. Менавіта таму напярэдадні свята, якое адзначаецца ў перадапошнюю нядзелю студзеня, усе, у кім жыве моцны дух саперніцтва і воля да перамогі, сабраліся на стадыёне Брагіна, дзе іх чакала лыжная траса, падрыхтаваная супрацоўнікамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

З прывітальным словам да лыжнікаў звярнуўся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Калясан, які адзначыў прыемны факт: колькасць удзельнікаў у параўнанні з мінулым годам павялічылася. Ён таксама пажадаў усім добрай лыжні і поспехаў.

Жаданне праверыць свае сілы ў гэтым відзе спорту выказалі 16 каманд. І першымі на старт выйшлі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі. Вядома, што з настаўнікамі фізічнай культуры аматарам лыжных гонак цяжка спаборнічаць, таму сёлета арганізатары вырашылі падзяліць удзельнікаў на дзве групы.

L_2

Спаборніцтвы выклікалі цікавасць у многіх жыхароў райцэнтра, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў, знаёмых, сваякоў. А працягваліся яны каля дзвюх гадзін і, нягледзячы на халодны зімовы дзень, у лыжнікаў быў выдатны настрой і высокі баявы дух. Так, хтосьці з іх падаў, але потым падымаўся і, адчуваючы падбадзёрванне балельшчыкаў, працягваў гонку.

L_3L_4L_5L_6L_7L_8L_9L_10

Пасля таго як усе фінішавалі, адбылася цы-рымонія ўзнагароджвання. Першае месца сярод устаноў адукацыі заняла каманда Камарынскай СШ, другое – гімназіі г.п. Брагіна, трэцяе – Мікуліцкай СШ. У групе спартсменаў-амаратаў упэўненым лідарам стала каманда Камарынскага лясгаса. “Серабро” заваявалі лыжнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, “бронзу” – Брагінскай ЦРБ. Ак-рамя дыпломаў, пераможцы атрымалі ад арганізатараў спартыўнага свята кубкі. А аб падарунках для прызёраў паклапаціліся ГА “Беларускі зялёны крыж” і ГА “Белая Русь”.

L_11L_12L_13

“Брагінская лыжня” ў чарговы раз аб’яднала людзей розных узростаў і прафесій. Гэта адзін з пазітыўных прыкладаў, як трэба праводзіць вольны час. І тое, што сёння жыхары раёна імкнуцца да здаровага ладу жыцця, не можа не радаваць арганізатараў масавага мерапрыемства – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ФСК “Ураджай”.

L_14



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *