Свята Вадохрышча брагінчане адзначылі купаннем у палонцы

Грамадства

V_1

19 студзеня ўсе вернікі адзначалі Вадохрышча Гасподне, адно са старажытных святаў хрысціян. А нашы продкі з даўна лічылі, што купанне ў вадохрышчанскай вадзе, пазбаўляе ад шматлікіх хвароб.

Учора брагінчане і госці раёна таксама змаглі далучыцца да праваслаўнай традыцыі. На рацэ Брагінцы супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зрабілі спецыяльную палонку ў  выглядзе крыжа. А пасля асвячэння вады настаяцелем храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы айцом Ігарам кожны ахвотнік мог у яе акунуцца. Многія рабілі гэта сапраўды з-за веры ў Бога, а хтосьці проста для экстрыму.

Ахову правапарадку каля купелі забяспечвалі супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. Тут жа неслі дзяжурства  медыкі і выратавальнікі, гарачы чай прапаноўвалі работнікі райспажыўтаварыства.

V_2V_3V_4V_5V_6V_7V_8V_9V_10V_11V_12V_13V_14V_15V_16



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *