Юных брагінчан запрасілі на гасцінную пляцоўку Дзеда Мароза

Общество Праздники и будни

ded-maroz_1

Каля раённага дома культуры дзяцей нашага пасёлка чакала нямала сюрпрызаў: упрыгожаныя ёлкі, дрэвы, домікі Бабкі Ежкі і Казачніцы і інш.

Хлопчыкаў і дзяўчынак віталі Дзед Мароз-Брагінскі і Снягурачка. Да іх далучыліся Курачка і Пеця-Пеўнік – сімвал 2017 года, Баба-Яга ды Цыганка-Гадалка. А калі Казачніца ўзмахнула чароўнай палачкай, пачалася зімовая казка з цікавым сюжэтам.

Курачка знесла яйка, чаму вельмі ўзрадавалася, але яго скрала Баба Яга і нават хацела з’есці. Ды з яйка вылупіўся Пеўнік, якога ліхадзейка прывяла на свята навагодняй ёлкі.

Дзеці доўга спрачаліся, адкуль на казачнай пляцоўцы з’явіўся Дзед Мароз і чаму яму перадалі цукеркі лясныя жыхары менавіта з дублінскага лесу. Тут кожны змог прыняць удзел у вясёлых розыгрышах і навагодніх забавах. Усе разам спявалі, разгадвалі загадкі.

ded-maroz_2ded-maroz_3ded-maroz_5ded-maroz_4ded-maroz_6ded-maroz_7ded-maroz_8ded-maroz_9

У нашай вобласці ёсць нямала і рэзідэндый Дзедаў Марозаў, і вёсак Бабак-Ёжак, а вось гасцінная пляцоўка Дзеда Мароза – толькі ў нашым раёне. Гэта добры падарунак тым, хто любіць вадзіць карагоды, спяваць і танцаваць на свежым паветры. Тут, як у казцы, ажывае лясны свет. Ала Злыдзенка, Андрэй Дзядкоў, Марына Марчанка, Яўген Корхаў, Алена Скіцяева і Наталля Гаўрыленка паклапаціліся, каб гэта было менавіта так.

Плануецца ў студзені пра-весці некалькі такіх сустрэч з вучнямі вясковых школ і выхаванцамі цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі. Шчыра запрашаем!

Любоў ДУБАТДЗЕЛ,
загадчык аддзела арганізацыйна-метадынай работы Брагінскага РДК



Добавить комментарий