Запрашаем на спартыўнае свята “Брагінская лыжня-2017”, якое адбудзецца 21 студзеня

Популярное Спорт

Lyzhi_01

Падраслі белыя гурбы, памякчэў марозчык – і самая халодная пара года ўжо здаецца зусім не злой. Добра ў вольны ад вучобы ці работы час пабыць на свежым паветры, аддацца зімовым забавам і відам спорту. Заўтра для гэтага падстава – асаблівая: усіх, хто імкнецца да здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку і не паддаецца ляноце, збярэ на стадыёне райцэнтра спартыўнае свята “Брагінская лыжня-2017”.

Чакаецца, што ў спаборніцтвах, якія пачнуцца ў 11.00, прымуць удзел больш чым дваццаць каманд. У складзе кожнай – два мужчыны і адна жанчына. Для моцнай паловы дыстанцыя будзе вымярацца 1200 метрамі, а для слабай – 800.

Пераможцы вызначацца ў дзвюх групах: першая – каманды агульнаадукацыйных устаноў, другая – іншых устаноў і арганізацый раёна. Лідараў чакаюць заахвочванні.

Накіроўваецеся за зарадам пазітыву, бадзёрасці, станоўчых эмоцый на стадыён!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *