Піянеры Брагіншчыны падвялі вынікі дзейнасці за мінулы год

Грамадства

BRPO_1

Удзельнікі пленума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, які прайшоў на базе гімназіі г.п. Брагіна, абралі раённы савет ГА “БРПА” і яго новага лідара, а таксама абмеркавалі вынікі дзейнасці за мінулы год.

Як адзначыла старшыня раённага савета ГА “БРПА” Наталля Фурс, асноўнымі накірункамі работы Брагінскай раённай піянерскай арганізацыі з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей, развіццё іх творчага патэнцыялу, прапаганда здаровага ладу жыцця.

– Мы актыўныя ўдзельнікі разнастайных конкурсаў і праектаў, – гаворыць Наталля Мікалаеўна. – У іх ліку – “Палатно Перамогі”, “Дзякуй за жыццё”, “Ветэран жыве побач”, “Ганаруся Радзімай сваёй” і інш. Аднак піянерскі рух – гэта не толькі прадметныя гурткі і аб’яднанні па інтарэсах, але і адказнае стаўленне да вучобы, свядомы падыход да выбару будучай прафесіі.

BRPO_2

Раённая арганізацыя БРПА налічвае 12 піянерскіх дружын у складзе 1027 чалавек, 426 з якіх – акцябраты і 601 – піянеры. У ліку лепшых Наталля Мікалаеўна адначае дружыны гімназіі г.п. Брагіна, Камарынскай, Брагінскай, Хракавіцкай, Мікуліцкай і Буркоўскай школ.

Кожная з дружын працуе па праграме “Грамадзянін краіны Піянерыя”, асноўная мэта якой – стварэнне аптымальных умоў для выхавання ў дзяцей і падлеткаў пачуцця адказнасці перад сучаснасцю, будучымі пакаленнямі і Радзімай за вынікі сваёй дзейнасці.

Асаблівае месца ў рабоце адводзіцца цімураўскім атрадам, якія ўзялі шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Традыцыйнымі сталі выступленні агітбрыгад, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей, Дня абаронцаў Айчыны, Дня Перамогі і інш. Адным з прыкладаў мінулага года з’яўляецца агляд-конкурс “Запалі вогнішча дабра!”

Каб далучыць дзяцей да фізічнай культуры, праводзілася спартыўная эстафета “Выпрабуй сябе”. З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця былі арганізаваны прафілактычныя мерапрыемствы “Кінь цыгарэту”, “Цукерка на цыгарэту”, падчас якіх прайшлі лекцыі, конкурсы і віктарыны. Натхняюць дзяцей на добрыя справы, новыя творчыя ідэі такія акцыі, як “Вясёлка дабра”, “Захаваем кнігу разам”, “Зрабі свой горад прыгажэйшым” і інш.

– У піянерскую арганізацыю ідуць толькі тыя, хто зрабіў усвядомлены выбар, – адзначае Наталля Фурс. – Многія бацькі сённяшніх піянераў не забыліся пра сваё піянерскае дзяцінства, з цеплынёй і па-дзякай успамінаюць тыя гады. І хіба дрэнна, калі іх дзеці таксама пройдуць дарогамі Дабра і Справядлівасці, зведаюць тыя ж светлыя пачуцці?

У рамках пленума адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Лепшы добраахвотніцкі атрад”. Першае месца ў ім заняла Іялчанская школа, другое – гімназія г.п. Брагіна, трэцяе падзялілі паміж сабой Мікуліцкая і Брагінская школы. Быў таксама ўручаны ліст з падзякай галоўнаму спецыялісту РК ГА “БРСМ” Вользе Раманавец за плённае супрацоўніцтва.

BRPO_3

BRPO_4

Новым старшынёй раённага савета ГА “БРПА” абрана Алена Скіцяева.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *