28 сакавіка ў Камарыне прайшоў кірмаш вакансій

Грамадства

Vakansii_1

Каля 11-й гадзіны жадаючыя працаўладкавацца жыхары пасёлка сабраліся ў актавай зале Камарынскага сельскага Савета. Вітала прысутных начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Любоў Кулабухава, якая пажадала суіскальнікам знайсці сабе работу па душы, а наймальнікам – папоўніць кадравы рэзерв дастойнымі супрацоўнікамі.

На мерапрыемстве прысутнічала таксама старшыня Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва, для якой гэта сустрэча стала дадатковай магчымасцю ацаніць сітуацыю на рынку працы ў раёне.

Грамадзянам жа кірмаш даў шанц заявіць пра сябе, пагутарыць з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, пакінуць ім свае каардынаты. У той дзень жыхарам Камарына, дарэчы, былі прапанаваны вакансіі малодшай медыцынскай сястры, кухоннага работніка, электрагазазваршчыка, механіка, жывёлаводаў і інш.

Vakansii_2Vakansii_3
Падбор працоўных месцаў для тых, хто жадае знайсці работу, працягнецца. Так, плануецца штотыднёва па серадах ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне праводзіць міні-кірмашы вакансій. Акрамя гэтага, у кожным сельгаспрадпрыемстве раёна будуць арганізаваны грамадскія работы з аплатай. Больш падрабязна даведацца пра іх можна, звярнуўшыся ў кадравую службу той ці іншай гаспадаркі ці да спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Працоўныя месцы ў банку вакансій раёна ёсць, наймальнікі гатовы разгледзець кандыдатуры жадаючых іх заняць. Галоўнае, каб і ў людзей было імкненне працаваць і прафесійна развівацца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *