Прайшоў раённы турнір па інтэлектуальнай гульні сярод піянерскіх дружын Брагіншчыны

Грамадства

Ён быў прымеркаваны да 95-годдзя піянерскай арганізацыі і Года навукі.

Piyanery_2

Як расказала метадыст Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля ФУРС, мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырэння ведаў дзяцей пра гісторыю і сучаснасць нашай краіны, прыцягнення іх да інтэлектуальных відаў дзейнасці, развіцця здольнасцей і навыкаў работы ў камандзе. Безумоўна, гэтыя карысныя якасці і ўменне лагічна думаць застануцца з імі на ўсё жыццё.

У турніры, які прайшоў дынамічна і жвава, прынялі ўдзел дзевяць піянерскіх дружын. Камандам было прапанавана адказаць на 20 пытанняў па тэматыцы “Мая Радзіма – Беларусь”.

У выніку перамогу святкавала піянерская дружына Вуглоўскай сярэдняй школы, якая 31 сакавіка прадставіць наш раён на абласным этапе турніру па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Другое месца занялі гімназісты, трэцяе – прадстаўнікі Мікуліцкай школы.

Тройка лідараў узнагароджана граматамі Брагінскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Piyanery_1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *