Аператар velcom павышае тарыфы з 12 красавіка

Официально

Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі.

velcom

Павелічэнне кошту складзе 9 працэнтаў і закране званкі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдары, роўмінг і іншыя).

Зменіцца таксама прынцып прадастаўлення мабільнага інтэрнэту тарыфнага плана «Smart Бесканечны» — пры расходаванні больш за 100 ГБ доступ у інтэрнэт будзе прадастаўляцца на скорасці да 512 Кбіт/с.

Змяненні не закрануць абаненцкую плату, кошт выходных званкоў на стацыянарныя нумары і ў сетцы мабільных аператараў Беларусі для абанентаў тарыфных планаў «Сацыяльны» і «Пенсійны».

Кошт паслуг «Кароткі нумар», «Даступны баланс», «Каардынатар», «Мой архіў» таксама застанецца без змяненняў, удакладнілі ў кампаніі.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама застануцца нязменнымі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *