Мітынг-рэквіем, прысвечаны 31-й гадавіне чарнобыльская катастрофы прайшоў у Брагіне

Общество Официально

10000_01

Больш чым трыццаць гадоў прайшло з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але кожны красавік па-ранейшаму вяртае нас у дні драматычных падзей.

Не, мы не забыліся. Ні пра выселеныя вёскі, ні пра забруджаныя тэрыторыі, ні пра грамадзянскі подзвіг, справы людзей, якія абаранілі цяперашняе і будучыя пакаленні ад нябачнай стыхіі. Таму і збіраемся штогод у Дзень чарнобыльскай трагедыі каля помніка нашаму земляку Васілю Ігнаценку – аднаму з тых, хто першым прыняў на сябе ўдар стыхіі.

На мітынг-рэквіем, прысвечаны журботнай даце, сабраліся мясцовыя жыхары, кіраўніцтва раёна, госці. Гучалі кранаючыя словы, шчымлівыя выказванні, шчырая падзяка ў адрас тых, хто ў цяжкую хвіліну не апусціў рукі, а прыняўся адраджаць сваю зямлю, застаецца верным ёй сёння.

Болем за вынікі чарнобыльскай трагедыі і гонарам за веліч чалавечага духу былі прасякнуты выступленні старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Кохана, першага намесніка начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Мялешкіна і дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Бухаўца.

10000_0210000_0310000_0410000_1510000_0510000_0610000_07

Цяжкія ўспаміны, журба і смутак ахінулі сэрцы прысутных падчас тэатралізаванага моманту – інсцэніроўкі “Чарнобыльская калыханка”. На вочы многіх, як можна было прыкмеціць, наварочваліся слёзы. Прагучаў наказ не дапусціць такіх трагедый, берагчы свой край і несці адказнасць за тое, што адбываецца на Зямлі.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць тых, каго забраў ад нас Чарнобыль. Да помніка Васілю Ігнаценку былі ўскладзены кветкі і вянкі.

10000_0810000_0910000_1010000_1110000_1210000_1310000_14

 Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Пакінуць адказ