На Брагіншчыне прайшоў раённы чэмпіянат па геаграфіі

Грамадства

Дыпломы атрымалі лепшыя
Дыпломы атрымалі лепшыя

Такое інтэлектуальнае спаборніцтва, як распавяла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына КОЗЫРАВА, праводзілася ў мэтах падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання і алімпіяд, а таксама развіцця ра-зумовых здольнасцей падлеткаў, рэалізацыі іх творчага патэнцыялу. Чэмпіянат уяўляў сабой агульнапрынятую спартыўную версію папулярнай тэлегульні «Брэйн-рынг» і ўключаў зімовыя і вясновыя гульні: першыя адбыліся ў лютым, а другія – у сакавіку.

Бронзавыя прызёры
Бронзавыя прызёры
У складзе журы -- таксама вучні
У складзе журы — таксама вучні

У выніку чэмпіёнам зімовых спаборніцтваў стала каманда Буркоўскай школы, якую рыхтавала Яніна Уладзіміраўна Вашчанка, другое месца заняў Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа (трэнер – Андрэй Аляксандравіч Смалянчук), трэцяе – гімназія г.п. Брагіна (трэнер – На-дзея Васільеўна Абашына). А вясновыя гульні завяршыліся перамогай вучняў Чамярыскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, сярэбранымі прызёрамі сталі юныя інтэлектуалы Мікуліцкай школы (трэнер – Марына Аляксандраўна Манец), бронзавымі – гімназісты.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *