Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Тема недели

000-217104-05

21 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Выступленне кіраўніка дзяржавы прайшло ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

На мерапрыемства былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Прэзідэнт назваў
прыярытэтным стварэнне
ў Беларусі “эканомікі
заўтрашняга дня”

“Прыярытэт – стварэнне трывалай, канкурэнтаздольнай эканомікі. Эканомікі заўтрашняга дня. Менавіта яна з’яўляецца асновай нашага суверэнітэту. У сувязі з гэтым наперадзе каласальная работа. Але рабіць яе мы будзем ужо не з нуля. За чвэрць стагоддзя незалежнасці вырашаны многія няпростыя праблемы. Патэнцыял, які мы маем, дазваляе краіне дэманстраваць жыццеўстойлівасць нават у самыя неспрыяльныя перыяды. Гэта паказаў і папярэдні год”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Бягучы год
набывае асаблівую
значнасць у выкананні
задач пяцігодкі

Прэзідэнт адзначыў, што арыенцірам для пераадолення праблем і вываду краіны на новы ўзровень развіцця служаць рашэнні пятага Усебеларускага народнага сходу. “Неабходна навярстаць упушчанае і выйсці на зададзеныя параметры па выніках першых двух гадоў пяцігодкі. Таму гэты год набывае асаблівую значнасць”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Калі мы не зможам знайсці дадатковыя магчымасці для павелічэння паставак беларускай прадукцыі за мяжу, то цяжка будзе падняць нашу эканоміку на новы ўзровень. Таму трэба задзейнічаць усе рычагі для вытворчасці якасных, канкурэнтаздольных тавараў з высокай дабаўленай вартасцю”, – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

000-217104-06

Патрабаванні да ўсіх
галін улады будуць
толькі ўзмацняцца

“На сёння наша жыццёвая неабходнасць – гэта нарошчванне экспарту і прыцягненне інвестыцый. Я вельмі строга патрабую выканання гэтых задач, таму што ведаю, што гэтыя пытанні сёння можна вырашыць. Калі б нельга было вырашыць, не было б такога націску, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Націск на выканаўчыя органы, усе галіны ўлады будзе толькі ўзмацняцца. Мы павінны паказаць усяму свету, што здольны функцыянаваць як суверэнная незалежная дзяржава.”.

Чалавечы капітал
у Беларусі – самая высокая
каштоўнасць

“Чалавечы капітал з’яўляецца для нас самай высокай каштоўнасцю. Паколькі гэта інвестыцыі ў будучыню. Здаровая, адукаваная нацыя з багатай культурай – аснова паспяховай дзяржавы”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што незалежная Беларусь была і застаецца дзяржавай для народа, дзе ўсе намаганні ўлады павінны быць сканцэнтраваны на дасягненні галоўных мэт – сацыяльнай справядлівасці, павышэння якасці жыцця людзей і іх дабрабыту. “Мы абвясцілі гэты прынцып яшчэ ў самым пачатку свайго суверэннага шляху і за чвэрць стагоддзя ні разу ад яго не адступілі. І адступаць не будзем”, – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Мы абавязаны забяспечыць
зялёную вуліцу для інвестараў

“Першае, што нам трэба зрабіць, – змяніць стаўленне да інвестараў. Не ўладальнік капіталу павінен хадзіць па кабінетах, каб укласці ў Беларусь свае грошы, а мы абавязаны забяспечыць яму зялёную вуліцу ў краіне. Усе пытанні павінны вырашацца аператыўна!” – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння ў краіне створаны спрыяльныя ўмовы для інвесціравання. Удалося дабіцца макраэканамічнай стабілізацыі, няма палітычных узрушэнняў, дзейнічае адпаведнае заканадаўства. Не робіцца ніякіх адрозненняў паміж айчыннымі і замежнымі інвестарамі. “Узнікае пытанне: калі ўсе ўмовы створаны, то чаму аб’ёмы інвестыцый скарачаюцца? Дзе мы недапрацоўваем?” – спытаў беларускі лідар.

Залішніх праверак,
што паралізуюць бізнес,
быць не павінна

“Трэба сур’ёзна паглядзець на работу кантралюючых органаў. Залішніх праверак, што паралізуюць бізнес, быць не павінна. Прадпрыемствы, якія нармальна працуюць, не трэба пастаянна правяраць. А вось нестабільныя, што трапілі ў гэты рад, павінны знаходзіцца пад пільным кантролем дзяржавы. Яшчэ больш пільным, чым ёсць цяпер”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што Камітэт дзяржаўнага кантролю мае ўсе паўнамоцтвы, у тым ліку аператыўныя. “Атрымаў інфар-мацыю, што той ці іншы таварыш не па законе дзейнічае, – не пытайце ні аб чым, не збірайце мноства фактараў. Ёсць факт парушэння закону – туды яго”, – сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сумленная работа з’яўляецца залогам таго, што кантралюючыя органы не прыйдуць на прадпрыемства. “А калі прыйдуць, вельмі строга будзем з гэтым разбірацца. Хадзіць на прадпрыемствы, дзе кіраўнікі працуюць добрасумленна, не трэба. І не чакайце ніякіх дэкрэтаў – працуйце па жыцці сумленна і прыстойна”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Адной з важнейшых задач з’яўляецца актывізацыя дзелавой ініцыятывы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння суб’ектам гаспадарання канкурыраваць на рынку няпроста: ёсць шэраг аб’ектыўных прычын, пачынаючы з цяжкіх механізмаў рыначнага рэгулявання і заканчваючы асобаснымі якасцямі бізнесменаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама канстатаваў, што ў Беларусі сапраўды шмат адміністрацыйных бар’ераў. “Яны тармозяць развіццё любой дзелавой ініцыятывы. Як мне расказваюць, чалавеку неабходна ажыццявіць каля 12 адміністрацыйных працэдур, каб адкрыць невялікае кафэ. На іх, паводле самых сціплых падлікаў, ідзе каля 6 месяцаў. Але ж у гэты ж час прадпрымальнік мог бы сам працаваць, ствараць рабочыя месцы для іншых. Не лепшым чынам ідуць справы ў будаўнічай сферы. Каб атрымаць рашэнні выканкама аб прадастаўленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва, суб’ектам гаспадарання даводзіцца чакаць паўтара года, а тое і больш. І гэта мы змагаемся з бюракратызмам і валакітай?!” – задаўся пытаннем Прэзідэнт.

Ён звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай: “Вы адказваеце за гэта пытанне. Дырэктыву Прэзідэнта ў гэтым плане ніхто не адмяняў”.

000-217104-08

Патрэбна новая
канцэпцыя Дэкрэта №3 –
прымусіць кожнага
працаваць

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць зрабіць вывады па сітуацыі па Дэкрэце №3. “Патрэбна новая канцэпцыя – прымусіць кожнага працаваць”, – заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў краіне налічваецца амаль 350 тыс. чалавек, не занятых на рынку працы. “Што будзем з імі рабіць? Калі вы прапануеце іншую альтэрнатыву (Дэкрэту №3. – Заўвага БЕЛТА), як прымусіць іх працаваць, я адступлю. 350 тыс. чалавек павінны працаваць, таму што яны нам ствараюць вялікую праблему, перш за ўсё праваахоўнай сістэме. А наогул гэта 500 тыс. чалавек – 150 тыс. мы па розных прычынах вызвалілі ад “цяжару” працаваць”.

Беларускі лідар падкрэсліў, што трэба рабіць высновы з таго, што адбылося. “Так, мы дрэнна на месцах рэалізавалі. Але ківаць толькі на месцы, скідваючы з сябе адказнасць, – не той шлях. У нас вертыкаль улады, і мы нясём за гэта адказнасць”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Чалавек сам павінен імкнуцца
да працаўладкавання

“Трэба прывыкаць да таго, што не работа павінна ісці да людзей, а людзі – ісці за работай. Так прынята ва ўсім свеце”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба клапаціцца аб падтрымцы беспрацоўных. “Важна, каб яны былі сацыяльна абаронены, але перш за ўсё неабходна, каб чалавек сам імкнуўся працаўладкавацца. А наша задача – дапамагчы яму ў гэтым”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Ашуканства ў пытанні
дасягнення сярэдняй
зарплаты 1000 рублёў
недапушчальна

“Ашуканства ў гэтай справе недапушчальна. Нават не думайце без уліку прадукцыйнасці працы выдаць па 1000 рублёў. Яны павінны быць зароблены”, – падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўнікоў.

Прафесіяналізм кіраўнікоў у тым і заключаецца, каб стварыць для гэтага ўмовы, знайсці рэзервы, перш за ўсё ў арганізацыі працы. Паводле слоў Прэзідэнта, асновай росту зарплат з’яўляецца павышэнне прадукцыйнасці працы. “Гэта задача комплексная. Тут завязаны такія праблемы, як далейшае пераўзбраенне старых і стварэнне новых вытворчасцей, укараненне сучасных тэхналогій, паўсюдная аўтаматызацыя. Патрэбна падрыхтоўка рабочых і спецыялістаў высокага класа, здольных стаць галоўнай рухаючай сілай прагрэсу”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Мы павінны ўмець слухаць
і чуць людзей

Адным з ключавых крытэрыяў сталасці дзяржаўнага апарату з’яўляецца ўменне працаваць з людзьмі, чула і ўважліва ставіцца да кожнага чалавека. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Такі падыход павінен быць уласцівы ўсім галінам улады, перакананы Прэзідэнт. “Людзей трэба слухаць і рабіць высновы, і дзейнічаць, дапамагаючы ім. Іншага не трэба. Гэта задача любой улады, любога дзяржаўнага служачага”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

000-217104-07

Суверэнітэт і бяспека
Беларусі – гэта святое

Паводле слоў кіраўніка дзяржа- вы, замахі на гэтыя каштоўнасці недапушчальны. “Вы павінны ра-зумець, што для мяне і для ўсіх прадстаўнікоў органаў улады і пераважнай большасці беларускага народа стабільнасць, бяспека нашай дзяржавы, незалежнасць і суверэнітэт – гэта святое. І калі нехта на гэта замахнецца, мы прыменім усю моц нашай дзяржавы. Мы не паглядзім на тое, як нас потым ацэняць”, – сказаў Прэзідэнт.

Мірнае жыццё ў Беларусі
і тэрытарыяльная
цэласнасць дзяржавы
надзейна абаронены

“Робячы стаўку на дыпламатыю, мы тым не менш не можам выключыць любога павароту падзей. Абвастрэнне міжнароднай абстаноўкі выстаўляе на першы план пытанні знешняй і ўнутранай бяспекі нашай міралюбівай дзяржавы. Найбольш важкім аргументам, здольным ахаладзіць гарачыя галовы, з’яўляецца беларуская армія. Яна мабільная, добра абучана і ўзброена сучаснымі сродкамі вядзення бою. Народ Беларусі можа быць упэўнены, што мірнае жыццё ў нашай дзяржаве, яго тэрытарыяльная цэласнасць надзейна абаронены”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адносіны Беларусі
з Расіяй традыцыйна
маюць асаблівы
стратэгічны характар

“Дасягнуты ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма краінамі, даверныя асабістыя адносіны паміж прэзідэнтамі даюць магчымасць нам адкрыта абмяркоўваць усе важныя праблемы, знаходзіць кампраміс. Менавіта так было і на апошняй сустрэчы, калі мы знайшлі развязкі па ўсіх важных для нашых краін пытаннях. І, галоўнае, у інтарэсах народаў Беларусі і Расіі”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прадаўжаецца працэс
выбудоўвання адносін
Беларусі з Еўрасаюзам
і ЗША

“Гэта ключ да інвестыцый, сучасных тэхналогій, рэсурсаў, ёмістых рынкаў. Дыялог, які намеціўся, адпавядае не толькі ўзаемавыгадным эканамічным інтарэсам, але і нацэлены на падтрыманне палітычнай стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне. Паколькі Беларусь як была, так і прадаўжае заставацца надзейным партнёрам у барацьбе з асноўнымі трансгранічнымі пагрозамі. І тут можна дабіцца вялікага поспеху. Галоўнае, пазбавіцца ад прывычкі глядзець адзін на аднаго з прадузятасцю і недаверам, прытрымлівацца двайных стандартаў, павучаць, ставіць папярэднія ўмовы. Гэта для нас непрымальна, як і для любой іншай краіны”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, беларуска-амерыканскія адносіны доўгія гады знаходзіліся практычна ў спячцы. “Шмат што трэба будзе навярстаць. Аднак важна тое, што сёння мы гаворым і слухаем адзін аднаго”, – адзначыў Прэзідэнт.

Беларусь павінна стаць
адной з вузлавых платформ
новага Шаўковага шляху

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у сусветнай эканоміцы адбываюцца фундаментальныя транс-фармацыі. Разам з магутнымі сацыяльна-эканамічнымі выклікамі і дысбалансамі ўзнікаюць і новыя глабальныя праекты супрацоўніцтва з адкрытай архітэктурай, такія як эканамічны пояс Шаўковага шляху.

“Беларусь не можа застацца ў баку ад гэтых працэсаў. Мы павінны стаць адной з вузлавых платформ новага Шаўковага шляху ў Еўразійскім рэгіёне. Тым больш, нам прапануюць гэта нашы кітайскія партнёры. Максімальна выкарыстоўваць усе стымулы, якія прадастаўляе Кітай, пашыраючы гэту ініцыятыву”, – заявіў беларускі лідар.

“Мы не можам і не павінны ізаляваць сябе ад навакольнага свету. Паколькі большая частка вырабляемай у нас прадукцыі адпраўляецца на экспарт. Таму хочам мы таго ці не, але вымушаны трымаць дзверы адчыненымі. Ды і не ў характары дружалюбных, гасцінных беларусаў узводзіць раздзяляльныя сцены, адгароджвацца да каго б там ні было. У нас іншыя прынцыпы. Супрацоўніцтва і стварэнне – вось сутнасць нашай палітыкі”, – рэзюмаваў беларускі лідар.

Кантроль за цэнамі
будзе прадоўжаны

“Важны элемент – кантроль за цэнамі на спажывецкія тавары і паслугі першай неабходнасці. У 2016 годзе мы змаглі не дапусціць іх істотнага росту. Аналагічная сітуацыя складваецца і цяпер. Кантроль будзе прадоўжаны”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У краіне створана Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у абавязкі якога ўваходзіць маніторынг цэн на спажывецкім рынку. “Але кантраляваць цэны павінны ўсе, каб не дапусціць іх неабгрунтаванага росту”, – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што адыход ад гэтай задачы прывёў да таго, што кошт цукру неабгрунтавана павялічыўся на 25%. “Цукровыя буракі – адзін з самых рэнтабельных прадуктаў, якія мы вырошчваем у сельскай гаспадарцы, усе хочуць іх вырошчваць. Гродзенцы гэта лепш за ўсё ведаюць. Перапрацоўшчыкі цукровых буракоў працуюць з добрым прыбыткам. На рынку патрэбнасць у цукры значная – мы ўсё прадаём, што вырабляем і нават па экспарце. Дык чаму падскочылі цэны?” – задаўся пытаннем Прэзідэнт.

Прэзідэнт адзначыў, што не бачыць неабходнасці павышэння цэн на цукар. Тым больш што яго кошт нават вышэйшы, чым у Расіі. У выніку ў беларускага цукру можа не стаць рынкаў збыту, у краіну можа хлынуць імпартная прадукцыя.

Дзяржава заўсёды
будзе падтрымліваць
адораных і творчых асоб

“Мы заўсёды будзем падтрымліваць адораных і творчых асоб. Асабліва тых, хто сваімі работамі натхняе мільёны людзей, праслаўляе нашу краіну”, –сказаў кіраўнік дзяржавы.

У беларускага народа цудоўная літаратура, музыка, жывапіс, архітэктура, якія жывяць і якія дастойны захаплення. “Нам дарагая наша выразная мова, якую трэба берагчы, вывучаць і развіваць. Нам пакінута ў спадчыну гераічная гісторыя, якую неабходна памятаць і напаўняць новымі здзяйсненнямі, каб з годнасцю перадаць будучым пакаленням беларусаў. Гэта каштоўныя складнікі, якія даюць магчымасць не згубіцца сярод мноства нацый і народнасцей, адчуваць сябе адзінай самабытнай сям’ёй, цаніць сваю свабоду і незалежнасць”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт даручыў Мінадукацыі
вызначыць аптымальную
колькасць ВНУ ў краіне

“Міністэрству адукацыі, іншым зацікаўленым ведамствам трэба аб’ектыўна ацаніць сітуацыю – ці не з’яўляецца залішняй для Беларусі існуючая колькасць ВНУ? На сённяшні дзень іх больш за 50. Пры гэтым кожны лічыць патрэбным акрамя профільных спецыялістаў выпускаць шмат юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў і гэтак далей”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. “Няма ні сацыёлагаў, ні палітолагаў нармальных. Усіх іх ведаем па прозвішчы, тых, хто выступае ў розных сродках масавай інфармацыі. Мы ж іх сотнямі выпускаем, дзе яны?” – задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, як складваецца сітуацыя з рабочымі месцамі для 80 тыс. маладых спецыялістаў, якія будуць выпушчаны ВНУ ў 2017 годзе. Паводле яго слоў, пытанне павінна быць вырашана, паколькі першае рабочае месца – гэта імідж дзяржавы. “Усе здзіўляюцца, што мы на гэта здольныя пры такіх умовах занятасці. Але гэта чалавек, спецыяліст, які робіць першыя крокі ў жыцці. Мы павінны яму дапамагчы. Першае рабочае месца забяспечыць жалезна, нават прымусіць кіраўніка, калі гэта трэба, каб ён прыняў да сябе на работу”, – падкрэсліў беларускі лідар.

У школах неабходна
добра прадуманая
прафарыентацыя

“У каледжы і ВНУ маладыя людзі не павінны ісці толькі па набраных балах і наўгад. Патрэбна добра прадуманая прафарыентацыя. І каб вучні яшчэ ў школе набывалі навыкі іх будучых прафесій”, – сказаў кіраўнік дзяржавы. Для гэтага патрабуюцца новыя адукацыйныя праграмы і методыкі, якія прадугледжваюць выданне адпаведных падручнікаў і дапамог. Такая работа ўжо ідзе, дадаў Прэзідэнт.

Павелічэнне тарыфаў
на ЖКП можа быць
апраўдана пры павышэнні
якасці і зніжэнні затрат

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі – пытанне, якое сёння ў найбольшай ступені хвалюе людзей. “Мы вымушаны іх паступова павышаць, інакш рэальнага аздараўлення эканомікі не дасягнуць. Я маю на ўвазе, што сёння тое, што насельніцтва не даплачвае, за яго плацяць прадпрыемствы – так званае перакрыжаванае субсідзіраванне”, – растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Прадстаўнікі МВФ у час перагавораў згадзіліся, што Беларусь не зможа за 1-1,5 года выйсці на поўнае кампенсаванне насельніцтвам кошту ЖКП. “Па-першае, будуць вялікія плацяжы, па-другое, гэта дэстабілізуе абстаноўку ў грамадстве. Таму мы будзем гэта рабіць спакойна. Мы кожны год на 5 долараў павышаем, людзі прывыклі да таго, што кожны год павышаем тарыфы, каб дасягнуць 100%. Зробім не за 1,5 года, а за 4-5 гадоў зробім”, – запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, зламаць існуючую сістэму проста, але значна складаней стварыць новую. Прэзідэнт перасцярог сферу ЖКГ ад перадачы аказання паслуг у прыватныя рукі, як гэта адбылося ў Расіі. “Яны даручылі прыватнікам, а цяпер не ведаюць, што рабіць, а паралельна ці да гэтага разбурылі тую савецкую, або, як яшчэ называюць, кансерватыўную сістэму”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры вырашэнні
праблем маленькіх вёсак
трэба ісці ад жыцця

У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю вёскі, і ў першую чаргу аграгарадкоў, цэнтральных сядзіб гаспадарак. Што датычыцца развіцця маленькіх, так званых неперспектыўных вёсак, то падыход тут павінен быць індывідуальны, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Наконт закрыцця школ у невялікіх населеных пунктах Прэзідэнт адзначыў, што ў неперспектыўных вёсках школы закрываюцца, паколькі для дзяцей важна атрымліваць добрую адукацыю. На жаль, у маленькіх школах такая магчымасць ёсць далёка не заўсёды. Але ў выпадку, калі школа закрываецца, то дзяржава клапоціцца, каб дзеці маглі спакойна дабрацца да навучальнай установы ў іншай вёсцы, у тым ліку закупляюцца аўтобусы, якія падвозяць іх на вучобу.

Прэзідэнт падкрэсліў, што размова ідзе не пра эканомію грошай у сувязі з закрыццём школ, а менавіта пра якасць адукацыі. Разам з тым ён заявіў, што калі невялікая школа ўкамплектавана і там створаны добрыя ўмовы для навучання, то нельга прымаць рашэнне аб яе закрыцці. Неабходна зыходзіць з мэтазгоднасці ў кожным канкрэтным выпадку. Тое ж самае датычыцца функцыянавання сельскіх дамоў культуры, ФАПаў.

Даручэнні павінны быць
выкананы дакладна
і своечасова

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дакладнага і своечасовага выканання даручэнняў, дадзеных падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць і ў далейшым сустракацца з парламентарыямі, выпрацоўваць новыя формы стасункаў з тым, каб абмяркоўваць актуальныя для краіны пытанні. На сённяшняй сустрэчы Прэзідэнту было зададзена больш за дзясятак розных пытанняў, якія датычацца развіцця вёскі, лібералізацыі дзелавой актыўнасці, перспектыў функцыянавання новага бязвізавага пяцідзённага рэжыму, развіцця рынку каштоўных папер, а таксама міжнароднай тэматыкі.

Адно з зададзеных пытанняў датычылася актывізацыі дзелавой актыўнасці. Адказваючы на яго, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: “Мы будзем рабіць крокі па лібералізацыі, але пры гэтым важна не страціць кіруемасць”. Размова ішла таксама аб магчымасці аптымізацыі спагнання дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прапановы ў гэтай сферы патрабуюць дасканалай прапрацоўкі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *