Раённы агляд-конкурс піянерскіх дружын быў прымеркаваны да 95-годдзя піянерскага руху

Грамадства

Piyanery_3

Па словах арганізатараў мерапрыемства, а гэта – Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і раённы савет ГА “БРПА”, галоўнай мэтай конкурсу з’яўляецца выхаванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Дарэчы, сучасныя піянеры мала чым адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў. Яны працягваюць лепшыя традыцыі савецкага перыяду і ў той жа час прыўносяць у рух нешта новае. Піянерыя – гэта клопат пра блізкіх, памяць пра гісторыю і подзвігі герояў Вялікай Айчыннай. Сёння гэта таксама актуальна і важна.

Адным з конкурсных заданняў стала падрыхтоўка скарбніцы дружыны “Гартаючы старонкі Піянерыі”. Тут кожны з удзельнікаў прадставіў творча аформленыя летапісы з гісторыяй стварэння сваёй арганізацыі, этапамі яе станаўлення і развіцця, фотаматэрыялы і ўзнагароды.

Падчас самапрэзентацыі “Піянерскі калейдаскоп” хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі аб дзейнасці сваіх дружын, задачах і мэтах, якія стаяць перад імі. А закончыліся спа-борніцтвы прэзентацыяй сацыяльна-значнага праекта “Наперад, да адкрыццяў!”

Piyanery_1

Piyanery_6Piyanery_5

Пераможцам стала піянерская дружына імя Юрыя Гагарына (Іялчанская СШ). Акрамя дыплома, яна атрымала ад РК ГА “БРСМ” падарунак. Другое месца падзялілі паміж сабой піянеры з Хракавіцкай школы і Чамярыскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, паколькі каманды набралі аднолькавую колькасць балаў.

Piyanery_2Piyanery_8

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел і змагаліся за права звацца лепшай шэсць дружын. І, як адзначылі члены журы, піянеры Брагінскага раёна падышлі да спаборніцтваў з усёй адказнасцю. Кожная каманда прадэманстравала адзінства і згуртаванасць, вернасць лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *