У кнізе памяці аб чарнобыльскай катастрофе – творы прадстаўнікоў новага пакалення

Общество

Kniga_01

Напярэдадні чарговай гадавіны з Дня чарнобыльскай трагедыі зноў перачытваю зборнік твораў юных аўтараў з Беларусі, Расіі і Украіны пад сімвалічнай назвай “Наперакор. На радасць. На ўспамін”, выдадзены ў Мінску ў 2010 годзе.

У кнізе памяці аб чарнобыльскай катастрофе і жыцці людзей пасля яе – творы прадстаўнікоў новага пакалення, пераможцаў фестывалю дзіцячай творчасці “Поющая строка”. Колькі любові да зямлі продкаў, да яе слаўнага гістарычнага мінулага ў вершаваных радках!

“Я живу в деревне Соболи. Вы бы слышали, как здесь вечерами поют соловьи! Эти многоголосые трели просто завораживают слух. Если б это была новая деревня, а не с уже сложившейся историей, я назвал бы её Соловьёво, Соловьи или Соловьиная Слобода. Наш долг перед предками, землёй и потомками – сделать всё возможное, чтобы сохранить историю родного края”, – напісаў Андрэй Асманаў.

Kniga_02Песня “Спакойная раніца” чатырнаццацігадовай Надзеі Акшасяк з Брагіна прысвечана героям-пажарным: “…Такие парни, как Василий Игнатенко, в тот миг не думали, погибнуть или жить”.

Марына Сарычава (в. Краснае) разважае пра гора, якое напаткала людзей у красавіку 1986-га.

Верш Кацярыны Протчанкі з Малеек прасякнуты душэўным болем за лес, куды ўваход забаронены, паляну, на якой гараць прыгожыя кветкі, але скласці букет з іх нельга.

Пятнаццацігадовая Вікторыя Відунова (г.п. Брагін) моліць Бога, каб зберагаў Айчыну.

Раман Германенка ад імя свайго пакалення дае абяцанне жыць, марыць, ствараць і не дапусціць у наш дом бяду.

У кожным вершаваным радку адчуваецца ўласны светапогляд, разважанні, надзея і вера.

Валянціна Шэйн з Камарына, Алена Чуланава з Мікуліч, Андрэй і Марыя Шпілеўскія, Анастасія Жалязнякова, Вячаслаў Гаршкоў, Алеся Рудаўка, Алена Путрова, Ангеліна Кірэня, Андрэй Дзядкоў (Брагін), Ганна Свірыдзенка (Асарэвічы), Святлана Пінчук (Хракавічы), Уладзімір Ганчар (Буркі) – усе яны, адораныя і таленавітыя, знаходзяць яркія параўнанні, трапныя словы, каб перадаць сваю любоў да малой радзімы, мілей за якую нічога няма, пакутуюць разам з ёй і зберагаюць у памяці, спадзяюцца, што «… И простит нам Земля свои раны, нас добром своим обезоружив”.

Некаторыя з іх пасля заканчэння навучальных устаноў працуюць на Брагіншчыне, пра якую пісалі ў вершах і абяцалі клапаціцца і любіць.

Ніна СІНІЛАВА



Пакінуць адказ